Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палі́тыка

[гр. politike (techne) = уменне кіраваць дзяржавай]

1) дзейнасць органаў дзяржаўнай улады, партый, грамадскіх груп у галіне ўнутрыдзяржаўнага кіравання і міжнародных адносін, адпаведная іх інтарэсам і мэтам;

2) сукупнасць пытанняў і падзей унутранага і міжнароднага грамадскага жыцця;

3) характар чыіх-н. паводзін, накіраваны на дасягненне пэўнай мэты.

паліты́чны

(гр. politikos)

1) звязаны з палітыкай;

2) дзяржаўны, грамадска-прававы;

п. лад — форма арганізацыі дзяржаўнай улады ў краіне.

палітэ́хнікум

(ад палі- + тэхнікум)

сярэдняя політэхнічная навучальная ўстанова.

паліу́рус

(н.-лац. paliurus)

кустовая або дрэвавая расліна сям. крушынавых, пашыраная ў Паўд. Еўропе, Зах., Усх. і Сярэд. Азіі; вырошчваецца як дэкаратыўная, выкарыстоўваецца для жывых агароджаў.

паліфа́гі

(ад палі- + фагі)

арганізмы, якія ў адрозненне ад усёедных жывёл выкарыстоўваюць разнастайны корм пэўнай групы (раслінны, жывёльны ці мяшаны); параўн. пантафагі, манафагі, стэнафагі.

паліфа́гія

(гр. polyphagia)

1) здольнасць жывіцца разнастайнымі жывёльнымі і расліннымі кармамі пэўнай групы (параўн. пантафагія);

2) празмернае ўжыванне ежы, выкліканае ўзмоцненымі працэсамі засваення пажыўных рэчываў.

паліфа́гус

(н.-лац. polyphagus)

ніжэйшы грыб сям. рыцыдыевых, які развіваецца на водарасцях.

паліфо́нны

(гр. polyphonos)

муз. многагалосы, мілагучны.

паліфто́нг

(гр. polyphthongos = многагалосы)

лінгв. спалучэнне некалькіх гукаў, што выконваюць ролю адной фанемы.

паліхе́ты

(ад палі- + гр. chaeta = шчацінка)

клас кольчатых чарвей; жывуць у морах і часткова ў прэсных вадаёмах.