Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паліспо́ра

(н.-лац. polyspora)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на сцёблах, галінках, лісці, зрэдку на галоўках сельскагаспадарчых культур сям. лёнавых.

палісты́гма

(н.-лац. polystigma)

сумчаты грыб сям. палістыгмавых, які паразітуе на лісці дрэў.

палісты́ктус

(н.-лац. polystictus)

губавы базідыяльны грыб сям. гіменахетавых, які расце на пнях, драўніне і каранях хвойных дрэў.

палітало́гія

(ад гр. politikos = палітычны + -логія)

галіна навукі, якая вывучае палітычную арганізацыю і палітычнае жыццё грамадства, праблемы ўнутранай палітыкі і міжнародных адносін.

паліто́

(фр. paletot)

верхняя мужчынская або жаночая вопратка, якая апранаецца на касцюм, сукенку і інш.

паліто́лаг

(ад гр. politikos = палітычны + -лаг)

спецыялісту галіне паліталогіі.

палі́тра

(рус. палитра, ад фр. palette = пласцінка)

1) невялікая дошчачка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы;

2) перан. сукупнасць вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасці мастака, пісьменніка, кампазітара.

палітро́па

(ад палі- + гр. tropos = паварот)

крывая на дыяграмах стану, якая адлюстроўвае тэрмадынамічны працэс.

паліту́ра

(лац. politura = паліроўка)

1) спіртавы лак з дадаткам смалістага рэчыва для паліроўкі вырабаў з дрэва;

2) перан. глянец, бляск, наведзены паліраваннем.

палі́тык

(гр. politikos)

1) палітычны дзеяч;

2) той, хто выяўляе такт і ўменне ў адносінах з людзьмі.