Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парапрацэ́с

(ад пара- + працэс)

завяршальны этап працэсу намагнічвання, калі моцнае магнітнае поле паварочвае ў напрамку свайго дзеяння апошнія неарыентаваныя магнітныя моманты атамаў ферамагнетыка.

парапсіхало́гія

(ад пара- + псіхалогія)

плынь у псіхалогіі, звязаная з вывучэннем незвычайных псіхалагічных з’яў — яснабачання, тэлепатыі і інш.

парасімпаты́чны

(ад пара- + сімпатычны);

п-ая нервовая сістэма — аддзел вегетатыўнай нервовай сістэмы, які разам з сімпатычнай нервовай сістэмай удзельнічае ў рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў.

параске́ній

(гр. paraskenion)

бакавыя прыбудовы на скене старажытнагрэчаскага тэатра.

парасо́ль

(фр. parasol, іт. parasole = заслона ад сонца, ад лац. paro = адбіваю + sol = сонца)

невялікі самалёт з адной плоскасцю крылаў, размешчанай над фюзеляжам (параўн. манаплан).

парасо́н

(фр. parasol, іт. parasole = заслона ад сонца, ад лац. paro = адбіваю + sol = сонца)

прыстасаванне для засцярогі ад дажджу і сонца ў выглядзе нацягнутага на спіцы кавалка тканіны, прымацаванага да доўгай ручкі.

парата́ксіс

(гр. parataksis)

сінтаксічная сувязь злучэння граматычна раўнапраўных элементаў (слоў, спалучэнняў, сказаў).

паратамі́я

(ад пара- + -тамія)

форма бясполага размнажэння некаторых чарвей шляхам развіцця рэгенератыўнай зоны, у якой утвараюцца новыя сегменты.

паратуберкулёз

(ад пара- + туберкулёз)

інфекцыйная хвароба жвачных жывёл, якая выклікаецца мікраарганізмамі.

параты́ды

(ад пара- + гр. us, otos = вуха)

скапленне ядавітых залоз па баках галавы ў саламандраў, жаб і іншых земнаводных.