від тапаграфічнай здымкі мясцовасці тахеометрам. Пры Т.з. вымяраюць гарыз. і верт. вуглы, адлегласць і перавышэнне здымачнага пункта (пікета) адносна здымачнай станцыі. Планава-вышынным абгрунтаваннем Т.з. з’яўляюцца пункты дзярж.геад. сеткі, тахеаметрычныя і інш. хады. Паводле даных Т.з. складаюць тапаграфічныя карты (маштаб 1:500—1:5000) і планы мясцовасці з адлюстраваннем рэльефу гарызанталямі. Выкарыстоўваецца пры праектаванні дарог, трубаправодаў, каналаў, у буд-ве, геолагаразведачных работах і інш.
ТАХЕО́МЕТР [ад грэч. tachys (tacheos) хуткі + ...метр],
геадэзічная прылада для вымярэння на мясцовасці гарыз. і верт. вуглоў, адлегласцей і перавышэнняў пры тахеаметрычнай здымцы. Бывае электронны, намаграмны, дыферэнцыяльны і ўнутрыбазавы. Электронны Т. уключае святлодальнамер і вылічальны блок, што дазваляе атрымліваць неабходныя велічыні і запісваць іх на носьбіты інфармацыі для складання тапаграфічнага плана, лічбавай мадэлі мясцовасці.
гіпатэтычныя часціцы, што рухаюцца са скорасцю, большай за скорасць святла ў вакууме. Эксперыментальна не выяўлены. Іх існаванне не супярэчыць адноснасці тэорыі, аднак вядзе да цяжкасцей з пункту гледжання прычыннасці прынцыпу. Ад гэтых цяжкасцей пазбаўляюцца дапушчэннем, што Т. ўзнікаюць у працэсах узаемадзеяння як віртуальныя часціцы і ў свабодным стане не назіраюцца.
ТАХІКАРДЫ́Я (ад грэч. tachys хуткі + kardia сэрца),
павелічэнне частаты сардэчных скарачэнняў больш як 90 за 1 мін у спакоі (у нованароджаных норма 120—140). Адрозніваюць фізіял. (ад перанапружання ў час фіз. працы, ад спякоты і інш.) і паталаг. Т. (захворванні сэрца, інш. органаў, ліхаманка, анемія), пастаянную і прыступападобную. Пры выражанай Т. адзначаецца слабасць, галавакружэнне, боль у вобласці сэрца. Лячэнне тэрапеўт., хірург. і інш.
сямейства круглашыўных караткавусых насякомых атр. двухкрылых. Больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць сярод расліннасці, на кветках, лісці. На Беларусі найб. трапляюцца стурмія скутэлята (Sturmia scutellata), Т.-хрушчаедка (Microphthalma disjuncta), Т. вялікая (Tachina grossa), Т. рыжая (T. fera), фазія залацістая (Clytiomyia helluo) і інш.
Даўж. да 20 мм. Цела ўкрыта шорсткімі доўгімі шчацінкамі (адсюль другая назва). Дарослыя кормяцца нектарам кветак, выдзяленнямі тлей і чарвяцоў; лічынкі большасці Т. — паразіты вусеняў матылёў, клапоў, лічынак жукоў, некат. дажджавых чарвей і дробных пазваночных. Акукліваюцца ў глебе ці ў целе гаспадара. Некат. віды Т. выкарыстоўваюць у якасці біял. сродку барацьбы са шкоднымі беспазваночнымі.
іранскае дзярж. ўтварэнне ў 9 ст. Узнікла ў пач. 9 ст. ў працэсе распаду Абасідаў халіфата. Заснавальнік Т.дз. — Тахір ібн Хусейн
[821—828],
намеснік Абасідаў у Харасане (на тэр. сучасных Ірана, Туркменістана і Афганістана). Яго сыны Тальха [822—828] і Абдалах [828—844], які ўсталяваў сталіцу ў г. Нішапур, зрабілі Т.дз. фактычна незалежнай пры фармальным вяршэнстве Абасідаў. У Т.дз. пачаўся працэс складання новай, мусульм.перс. культуры. У 873 Т.дз. заваявана эміратам Сафарыдаў.
ТАХІТЭ́ЛІЯ (ад грэч. tachys хуткі + telos вынік, мэта),
адносна паскораны тэмп эвалюцыі. Тэрмін увёў амер. палеантолаг Дж. Г.Сімпсан (1944). Характэрна для філагенет. развіцця некат. груп арганізмаў. Напр., фарміраванне новага сям. ў класе млекакормячых праходзіла за дзесяткі мільёнаў гадоў, некат. групы (грызуны, капытныя) фарміраваліся за некалькі мільёнаў гадоў. Асн. фактары ўзнікнення Т. — рэзкія і частыя змены ўмоў існавання. Пазней Т. змяняецца брадытэліяй (запаволеным тэмпам эвалюцыі), гаратэліяй (сярэднім тэмпам эвалюцыі) ці выміраннем.
ТАХО́МЕТР (ад грэч. tachos хуткасць, скорасць + ...метр),
прылада для вымярэння частаты вярчэння (вуглавой скорасці) дэталей (пераважна валоў) машын і механізмаў. Адрозніваюць Т. магнітныя, вібрацыйныя, інтэгруючыя (гадзіннікавыя і электронныя), магнітна-індукцыйныя, магнітаэл., страбаскапічныя, частотна-імпульсныя, ферадынамічныя, электронна-лічыльныя (лічбавыя), мех., гідраўлічныя, пнеўматычныя і інш. Межы вымярэнняў ад 0 да 1 млн.аб/мін.
У магнітна-індукцыйных Т. адхіленне стрэлкі прапарцыянальнае рознасці вярчальных момантаў на восі ротара і спружыны. На гэтым прынцыпе працуюць авіяц. Т., аўтамаб. спідометры і інш. Сярод механічных найб. пашыраны цэнтрабежны Т., заснаваны на змене становішча рухомых мас (ураўнаважаных спружынай) пры вярчэнні. Перамяшчэнні іх прапарцыянальныя скорасці вярчэння. У гідраўлічных Т. змена становішча паказчыка залежыць ад ціску вадкасці, які зменьваецца прапарцыянальна скорасці вярчэння. Т. з аўтам. запісам паказанняў наз. тахографам.
Схемы тахометраў: а — механічнага цэнтрабежнага (1 — вал, 2 — слізгальная муфта, 3 — рычаг, 4 — груз, 5 — спружына); б — магнітна-індукцыйнага з дыскавым ротарам (1 — пастаянны магніт, 2 — медны або алюмініевы ротар, 3 — вось ротара са стрэлкай, 4 — спружына).
ТАХТАДЖА́Н Армен Леонавіч (н. 10.6.1910, г. Шуша, Нагорны Карабах, Азербайджан),
армянскі і расійскі батанік. Акад.АН Арменіі (1971). Акад.Рас.АН (1972, чл.-кар. 1966). Чл.Нац.АН ЗША (1971), Фінскай акадэміі навук і славеснасці (1971), Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Усесаюзны ін-т субтрапічных культур у Тбілісі (1932). З 1938 у Ерэванскім ун-це (заг. кафедры), з 1944 дырэктар Бат. ін-та АН Арменіі, у 1954—86 у Бат. ін-це Рас.АН (заг. аддзела, дырэктар). Навук. працы па сістэматыцы, філагеніі, эвалюц. марфалогіі вышэйшых раслін, тэорыі эвалюцыі; стваральнік новай філагенет. сістэмы раслін і батаніка-геагр. раянавання Зямлі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв.:
Основы эволюционной морфологии покрытосеменных. М.; Л., 1964;
Происхождение и расселение цветковых растений. Л., 1970;
хан Залатой Арды. Нашчадак хана Джучы. У 1370-я г. пры дапамозе Цімура заваяваў раёны Паўд. Казахстана і ў бас.р. Сырдар’я. У 1380, выкарыстаўшы паражэнне ў Кулікоўскай бітве Мамая, які не належаў да дынастыі Джучы, Т. захапіў уладу ў Залатой Ардзе. У першыя гады свайго кіравання аднавіў адзінства дзяржавы пасля шматгадовай смуты. У 1382 захапіў і спаліў Маскву. У 1389—95 вёў вайну з Цімурам, якая скончылася паражэннем Т. і ўцёкамі ў ВКЛ. У 1395—98 жыў у г. Ліда. У 1397 і 1398 разам з Вітаўтам удзельнічаў у паходах на Дон і Крым, адкуль прывёў шмат татарскіх сем’яў, якія пасяліліся ў ВКЛ (Беларусь, Літва, Украіна). У 1398—99 пацярпеў паражэнне ад хана Заволжскай Арды Цімур-Кутлука. Забіты ў Сібіры ханам Шадыбекам.