ТАХІТЭ́ЛІЯ (ад грэч. tachys хуткі + telos вынік, мэта),
адносна паскораны тэмп эвалюцыі. Тэрмін увёў амер. палеантолаг Дж. Г.Сімпсан (1944). Характэрна для філагенет. развіцця некат. груп арганізмаў. Напр., фарміраванне новага сям. ў класе млекакормячых праходзіла за дзесяткі мільёнаў гадоў, некат. групы (грызуны, капытныя) фарміраваліся за некалькі мільёнаў гадоў. Асн. фактары ўзнікнення Т. — рэзкія і частыя змены ўмоў існавання. Пазней Т. змяняецца брадытэліяй (запаволеным тэмпам эвалюцыі), гаратэліяй (сярэднім тэмпам эвалюцыі) ці выміраннем.
т. 15, с. 464
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)