ТАЎТА́ВІЧУС (Tautavičius) Адольфас (9.9.1925, в. Курэняй Цельшайскага пав., Літва),
літоўскі археолаг. Д-ргіст.н. (1997). Скончыў Вільнюскі ун-т (1950). З 1946 у Ін-це гісторыі АН Літвы (у 1962—87 заг. аддзела археалогіі), адначасова ў 1951—60 выкладаў у Вільнюскім ун-це. З 1988 заг. аддзела археалогіі Цэнтра даследавання «Замкі Літвы». Даследуе культуру насельніцтва Літвы жал. веку і сярэдніх вякоў, гісторыю Вільнюса, нумізматыку Літвы. Праводзіў раскопкі Ніжняга замка ў Вільнюсе, замкаў у Тракаі, Клайпедзе, Велюоне, грунтавых і курганных могільнікаў. Аўтар кн.: «Кафля Вільнюскіх замкаў (XVI—XVII стст.)» (1969), «Археалагічны атлас Літоўскай ССР. Т. 3. Курганы і грунтавыя могільнікі I—XIII ст.» (1977), «Сярэдні жалезны век Літвы (V—IX ст.)» (1996); сааўтар кніг «Нарыс археалогіі Літвы» (1961), «Гісторыя горада Вільнюса» (т. 1, 1968), «Замкі Літвы» (1971), «Гандлёвыя сувязі насельніцтва Літвы ў I—XIII ст.» (1972), «Гісторыя Літоўскай ССР» (1978), «Этнагенез літоўцаў» (1987), «Палац Вільнюскага Ніжняга замка» (т. 1—4, 1989—99). Складальнік кн. «Бібліяграфія археалогіі Літвы» (2000), дзе ўлічаны публікацыі 1782—1999.
ТАЎТАГРА́МА (ад грэч. tauto тое самае + ...грама),
верш, усе словы якога пачынаюцца з адной і той жа літары. Т. — своеасаблівая вершаваная забава, гульня. Значнае пашырэнне мела ў даўняй еўрап. паэзіі. У бел. вершатворчасці Т. не прыжылася. Часам сустракаецца ў гукапераймальных вершах для дзяцей (Р.Барадулін, А.Вольскі і інш.), вершаваных пародыях. Прыклад фалькл. дзіцячага верша-Т.:
Стары Сымон сказаў сынам:
— Сыны, скасіце сена.
Сена скасілі,
Савоську скармілі.
паўтор у канцы вершаваных радкоў аднаго і таго ж ці некалькіх слоў, якія вызначаюць страфічную будову верша. Сустракаецца ў фальклоры і ў сучаснай паэзіі:
Слепіць вочы ён, снег,
І дарогі разбег.
І ты мружышся: «Снег!..
Што за студзеньскі снег!..»
(А.Лойка. «Снег»)
ТАЎТАМЕРЫ́Я (ад грэч. tauto тое самае + meros доля, частка),
з’ява раўнаважнага існавання 2 ці больш структурных ізамераў (таўтамераў), якія лёгка ператвараюцца адзін у адзін; асобны выпадак структурнай ізамерыі. Рэчывы, схільныя да Т., ва ўмовах усталяванай раўнавагі маюць адначасова малекулы ўсіх таўтамераў у пэўных суадносінах.
Працэс узаемаператварэння таўтамераў наз. таўтамерызацыяй. Таўтамеразацыя адбываецца пераважна за кошт міграцыі катыёнаў (катыёнатропная Т.), радзей — аніёнаў (аніёнатропная Т.). Найб. пашырана прататропная трыядная Т. — міграцыя пратона (H+) паміж крайнімі атамамі трыяды (сістэма 3 атамаў, з якіх 2 атамы злучаны падвойнай сувяззю), што адбываецца адначасова з перамяшчэннем падвойнай сувязі. Да такога віду адносіцца, напр., кета-енольная Т., якая найб. вывучана для ацэтавоцатнага эфіру, у якім прыблізна 7% малекул енольнай формы (гл.Спірты). У асобных выпадках таўтамеры могуць быць вылучаны ў індывід. стане, аднак з цягам часу кожны з іх у выніку Т. зноў ператвараецца ў раўнаважную сумесь. Т. — адна з прычын дваістай рэакцыйнай здольнасці арган. злучэнняў. Звычайна існаванне таўтамераў у рэчыве выяўляюць спектральнымі метадамі. Выкарыстоўваюць у сінтэзе некаторых лек. сродкаў і фарбавальнікаў.
Я.Г.Міляшкевіч.
Кета-енольная таўтамерыя для ацэтавоцатнага эфіру: а — кетонная форма (этылавы эфір ацэтавоцатнай кіслаты), б — енольная форма (этылавы эфір β-аксікратонавай кіслаты).
адзін з літоўскіх князёў, князь полацкі. Пляменнік Міндоўга, верагодна, сын яго старэйшага брата Даўспрунка. Каля 1249 Міндоўг накіраваў Т. і яго брата Эдзівіла ў паход на Смаленскае княства, а сам захапіў іх вотчыны і арганізаваў няўдалую спробу іх забойства. Т. уцёк у Галіцка-Валынскае княства, а потым у Рыгу, дзе прыняў хрышчэнне ў каталіцтва. Паліт. праціўнікі Міндоўга — галіцка-валынскі кн.Даніла Раманавіч, Лівонскі ордэн, рыжскі арцыбіскуп і князь Жамойці Выкінт (дзядзька Т. па маці) — падтрымалі Т. як прэтэндэнта на пасад вял. князя ВКЛ і аказалі яму ўзбр. дапамогу. Аднак нанесці Міндоўгу ваеннае паражэнне не ўдалося. Пасля хрышчэння Міндоўга ў каталіцтва ў 1253 накіраваная супраць яго кааліцыя на чале з Т. распалася. Пэўны час Т. заставаўся ў Галіцка-Валынскім княстве і ў 1253 удзельнічаў у паходзе Данілы Галіцкага ў Чэхію. Пазней ён, верагодна, прымірыўся з Міндоўгам. Магчыма, ужо ў 1258 Т. быў полацкім князем і ўдзельнічаў у сумесным паходзе палачан і літоўцаў на Смаленскую зямлю і Таржок, але яго імя ў сувязі з гэтымі падзеямі не згадваецца. У час татарскага паходу на Літву зімой 1258—59 дзейнічаў разам з сынам Міндоўга Войшалкам супраць Данілы Раманавіча, саюзніка татар. У 1262 Т. згадваецца як князь полацкі. Верагодна, ён быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга ў 1263. Неўзабаве паміж Т. і пераемнікам Міндоўга Транятам пачалася барацьба за ўладу, у выніку якой Т. быў забіты.
замак-крэпасць у Лондане, на беразе Тэмзы. Найстараж. частка Т., т. зв. Белая вежа, узведзена пры Вільгельме I Заваёўніку (каля 1078—85). Да 17 ст. быў адной з каралеўскіх рэзідэнцый. Да 1820 тут знаходзілася гал.дзярж. турма, у якой былі тайна забіты ці пакараны смерцю шматлікія высокапастаўленыя дзярж. дзеячы Англіі, у т. л. Генрых VI, Эдуард V з братам Рычардам, жонкі Генрыха VIII Ганна Болейн і Кацярына Хоўард, Т.Мор. З 1820 Т. — арсенал, які функцыянуе як музей (зброя, даспехі, каралеўскія рэліквіі).
Самая стараж.ч. Т. — прамавугольная Белая вежа (Уайт-Таўэр; каля 1078—85, выш. 28 м, будаўнік Гундульф з Бека) з капэлай Сент-Джон. На тэр. Т. — раманская царква Сент-Барталам’ю-зе-Грэйт (засн. ў 1123; гатычная «капэла Божай Маці», каля 1330). У стылі неаготыкі Таўэрскі мост (1886—94, арх. Дж.Бэры, Х.Джонс).
Замак-крэпасць Таўэр.Белая вежа (Уайт-Таўэр) у ансамблі Таўэра.
хрыбет ва Усх. Альпах, у Аўстрыі. Даўж. каля 100 км. Выш. да 3797 м (г. Гросглокнер). Складзены пераважна з гнейсаў і гранітаў. Альпійскі рэльеф, ледавікі. Хвойныя лясы, вышэй 1800—2000 м — лугі. Запаведнікі.