ТАМАШЭ́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (22.2.1899, Мінск — 8.10.1983),
партыйны дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1953), праф. 1946). Бацька А.У.Тамашэвіча. Скончыў Камуністычны ун-т у Маскве (1924). У 1929—32 нам. рэктара Бел.камуніст. ун-та, потым выкладаў у Маскве. З 1944 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з 1946 рэктар БДУ. У 1949—50 сакратар ЦККП(б)Б. У 1944—65 па сумяшчальніцтве заг. кафедры палітэканоміі ў Мінскім пед. ін-це і БДУ. Навук. працы па эканам. гісторыі, праблемах індустрыялізацыі нар. гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
О некоторых вопросах экономики Белоруссии в дореволюционный период // Уч. зап. БГУ. Кафедра политэкономии. Мн., 1957. Вып. 1;
Социалистическая индустриализация БССР в период первой пятилетки // Сб. статей по политэкономии. Мн., 1959;
Народное хозяйство БССР (1920—1927 гг.) // Сб. по экономическим вопросам. Мн., 1961.
ТАМАШЭ́ЎСКІ Іван Герасімавіч (25.11.1918, в. Рудніца Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 12.12.1994),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мелітопальскае ваен. авіявучылішча штурманаў (1940), Вышэйшыя курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1945). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім; Паўд., 4-м Ўкр. франтах. Штурман звяна начных бамбардзіроўшчыкаў старшы лейт. Т. да 1944 зрабіў 581 баявы вылет на разведку, бамбардзіроўку і штурмоўку скопішчаў войск праціўніка. Да 1955 у Сав. Арміі.
ТАМА́ ДЭ ТАМО́Н (Thomas de Thomon) Жан (12.4.1760, Берн — 4.9.1813),
расійскі архітэктар. Па паходжанні француз. Акад. Пецярбургскай АМ (1800). Вучыўся ў Парыжскай АМ і ў Рыме (1780-я г.). Творча перапрацоўваў прыёмы ант. дойлідства на аснове традыцый рус. класіцызму. Творы адметныя падкрэслена буйнымі формамі, прастатой аб’ёмна-прасторавых вырашэнняў, лаканізмам дэкар. апрацоўкі: Біржа (1805—10) у Пецярбургу, маўзалей у г. Паўлаўск (Ленінградская вобл.; 1805—08), шпіталь у г. Адэса (1806—21), Калона Славы ў г. Палтава (абодва Украіна; 1811, скульпт. Ф.Шчадрын), узорныя (тыпавыя) праекты казённых і жылых будынкаў для гарадоў Расіі (1806—07). Аўтар альбомаў графікі «Успаміны пра Італію».
Літ.:
Шуйский В. Тома де Томон. Л., 1981.
Ж.Тама дэ Тамон. Калона Славы ў г. Палтава (Украіна).
вулкан на в-ве Сумбава, у Інданезіі. Выш. 2820 м, дыяметр кальдэры 6 км, глыб. 600—700 м. У кальдэры — возера. Складзены пераважна з андэзітаў. У 1815 адбылося катастрафічнае выбуховае вывяржэнне (да яго выш. Т. дасягала 4000 м); цяпер у стадыі сальфатары.
горад, цэнтр Тамбоўскай вобл. Расіі, прыстань на р. Цна (бас.р. Волга). Размешчаны ў цэнтр.ч. Окска-Данской (Тамбоўскай) раўніны. Засн. ў 1636. 312 тыс.ж. (2000). Вузел. чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамысл. цэнтр з развітым хім. машынабудаваннем (з-ды «Тамбоўпалімермаш», «Тамбоўапарат», ВА «Гальванатэхніка»), Машынабуд. прадпрыемствы выпускаюць электратэхн. прадукцыю, камплектуючыя, запасныя трактарныя і аўтамаб. дэталі, кавальска-прэсавае абсталяванне. Развіты хім. (ВА «Пігмент» — вытв-сць анілінавых фарбавальнікаў, з-ды хім., азбеставых і гумавых тэхн. вырабаў), харч., лёгкая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: драм., лялек. Філармонія. Карцінная галерэя. Краязн. музей. Арх. помнікі 18—19 ст.
ТАМБО́ЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ У цэнтры еўрап.ч.Рас. Федэрацыі. Утворана 27.9.1937. Пл. 34,3 тыс.км². Нас. 1257 тыс.чал. (2001), гарадскога 58%. Цэнтр — г.Тамбоў. Найб. гарады; Мічурынск, Расказава, Маршанск, Кірсанаў, Катоўск, Уварава.
Займае цэнтр.ч.Усх.-Еўрап. раўніны. У межах Окска-Данской раўніны (выш. да 219 м). Рэльеф пакатахвалісты, расчлянёны лагчынамі і ярамі. Карысныя выкапні: буд. матэрыялы, фасфарыты, торф. Крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -11 °C, ліп. 20 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. Гал. рэкі: Цна з прытокамі (бас.р. Волга) і Варонеж, Варона, Матыра, Савала, Біцюг (бас.р. Дон). Глебы чарназёмныя, на Пн — шэрыя лясныя, па далінах і лагчынах — лугава-чарназёмныя і тарфяна-балотныя. Тэр. вобласці размешчана ў лесастэпавай зоне. Большая ч. стэпаў разарана, лясістасць менш за 10% (хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна). Варонінскі запаведнік.
Т.в. — індустр.-аграрны рэгіён Расіі. У структуры валавой прадукцыі на долю прам-сці і буд-ва прыпадае 31%, сельскай гаспадаркі — 17%, сферы паслуг — 52%. Вядучыя галіны прам-сці (паводле кошту прадукцыі, 2000): харчовая і харчасмакавая (цукровая, мясная, масласыраробная, агароднінакансервавая, піваварная, тытунёва-махорачная) — 26,9%, машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць абсталявання для хім., тэкст. прам-сці і чыг. транспарту, гальванатэхнікі, аўтапомпаў, авіяц. прылад, электратэхнікі, запчастак для аўтамабіляў і трактароў) — 27,9%, хім. і нафтахім. (вытв-сць азбеставых і гумава-тэхн. вырабаў, анілінавых фарбавальнікаў, мінер. угнаенняў, ферментаў, пластмас) — 18,3%. Электраэнергетыка грунтуецца на прывазным паліве. ЦЭЦ у гарадах Тамбоў, Катоўск, Мічурынск, Уварава. Развіта лёгкая (шарсцяная, трыкат., гарбарна-абутковая, футравая), мукамольна-крупяная і камбікормавая, лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка збожжа-жывёлагадоўчага кірунку. Пераважае прадукцыя раслінаводства (60%). С.-г. ўгоддзі займаюць 2,7 млн.га, у т. л. ворныя землі 2,1 млн.га (1999). Вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, жыта, ячмень), тэхн. (цукр. буракі, сланечнік), бульбу, агародніна-бахчавыя і кармавыя культуры. Садоўніцтва (мічурынскія гатункі яблыкаў). Малочна-мясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, птушку. Даўж. чыгункі 736 км. Праз тэр. вобласці праходзіць чыгунка Саратаў—Масква. Гал.чыг. вузлы Тамбоў і Мічурынск. Працягласць аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 5060 км. Суднаходства па р. Цна.
1)у архітэктуры — цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка, якая падтрымлівае купал.
2) Частка памяшкання паміж знадворнымі і ўнутр. дзвярамі для засцярогі ад ветру, холаду; таксама закрытая пляцоўка аналагічнага прызначэння ў чыг.пасаж. вагоне.
найбольш вузкая частка горнага прахода паміж паўн.-зах. часткай хр. Мальгузар і хр. Нуратау, у сістэме Гісара-Алая, ва Узбекістане. Шыр. 35—130 м. Праз Т.в. працякае р. Санзар (бас. Сырдар’і) і праходзіць чыгунка Ташкент—Самарканд. Назва звязана з Тамерланам, войскі якога, магчыма, праходзілі праз Т.в.