ТАМАШЭ́ЎСКІ Іван Герасімавіч (25.11.1918, в. Рудніца Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 12.12.1994),

Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мелітопальскае ваен. авіявучылішча штурманаў (1940), Вышэйшыя курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1945). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім; Паўд., 4-м Ўкр. франтах. Штурман звяна начных бамбардзіроўшчыкаў старшы лейт. Т. да 1944 зрабіў 581 баявы вылет на разведку, бамбардзіроўку і штурмоўку скопішчаў войск праціўніка. Да 1955 у Сав. Арміі.

І.Г.Тамашэўскі.

т. 15, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)