ТАМАШЭ́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (22.2.1899, Мінск — 8.10.1983),
партыйны дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Канд. эканам. н. (1953), праф. 1946). Бацька А.У.Тамашэвіча. Скончыў Камуністычны ун-т у Маскве (1924). У 1929—32 нам. рэктара Бел. камуніст. ун-та, потым выкладаў у Маскве. З 1944 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з 1946 рэктар БДУ. У 1949—50 сакратар ЦК КП(б)Б. У 1944—65 па сумяшчальніцтве заг. кафедры палітэканоміі ў Мінскім пед. ін-це і БДУ. Навук. працы па эканам. гісторыі, праблемах індустрыялізацыі нар. гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
О некоторых вопросах экономики Белоруссии в дореволюционный период // Уч. зап. БГУ. Кафедра политэкономии. Мн., 1957. Вып. 1;
Социалистическая индустриализация БССР в период первой пятилетки // Сб. статей по политэкономии. Мн., 1959;
Народное хозяйство БССР (1920—1927 гг.) // Сб. по экономическим вопросам. Мн., 1961.
т. 15, с. 413
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)