ТАМБО́Ў,
горад, цэнтр Тамбоўскай вобл. Расіі, прыстань на р. Цна (бас. р. Волга). Размешчаны ў цэнтр. ч. Окска-Данской (Тамбоўскай) раўніны. Засн. ў 1636. 312 тыс. ж. (2000). Вузел. чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамысл. цэнтр з развітым хім. машынабудаваннем (з-ды «Тамбоўпалімермаш», «Тамбоўапарат», ВА «Гальванатэхніка»), Машынабуд. прадпрыемствы выпускаюць электратэхн. прадукцыю, камплектуючыя, запасныя трактарныя і аўтамаб. дэталі, кавальска-прэсавае абсталяванне. Развіты хім. (ВА «Пігмент» — вытв-сць анілінавых фарбавальнікаў, з-ды хім., азбеставых і гумавых тэхн. вырабаў), харч., лёгкая прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л. ун-т. Тэатры: драм., лялек. Філармонія. Карцінная галерэя. Краязн. музей. Арх. помнікі 18—19 ст.
т. 15, с. 413
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)