ТАМАШЭ́ВІЧ Віктар Мікалаевіч (н. 1.8.1954, Мінск),
бел. вучоны-эканаміст і статыстык. Канд.эканам.н. (1986). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1975). З 1975 у Цэнтр. стат. упраўленні пры СМ Беларусі. З 1979 у Бел.эканам. ун-це. З 1995 дырэктар НДІ статыстыкі Мін-ва статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах стат. вывучэння эканам. развіцця постсав. краін, мнагамернага стат. аналізу, параўнальнага аналізу макраэканам. сістэм.
Тв.:
Оценка кредитоспособности предпринимателя. Мн., 1992 (у сааўт.);
Статистика: над. счета, показатели и методы анализа. Мн., 1995 (у сааўт.);
Многомерный статистический анализ в экономике. М., 1999 (у сааўт.);
Основы теории трансформаций общественных систем. Мн., 2000 (у сааўт.);
Социально-экономические последствия двух российских революций // Бел. экон. журн. 2000. № 1.
ТАМАШЭ́ВІЧ Іван Мікалаевіч (н. 4.3.1949, в. Мерч Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. спявак (барытон), баяніст, педагог. Нар.арт. Беларусі (2000). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1979). З 1969 працаваў ва ўстановах культуры Шклова і Бабруйска, з 1979 выкладчык Наваполацкага муз. і Полацкага пед. вучылішчаў. З 1988 арганізатар і маст. кіраўнік канцэртнага аб’яднання пры Бел. т-ве інвалідаў па зроку, з 2001 саліст Белдзяржфілармоніі. Адначасова з 1992 выкладчык Мінскага муз. вучылішча, з 1970 саліст сімф. аркестра і камерна-інстр. ансамбля Белтэлерадыёкампаніі, з 1992 — аркестра духавых інструментаў «Няміга», з 1993 — Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга. У рэпертуары песні замежных і бел. кампазітараў (некат. выконваў упершыню), рамансы, арыі з опер. Сярод канцэртных праграм: «О калі б мог выказаць у гуку» (1990), «Я не шкадую сэрца добрым людзям» (1995), «Раманс забыты, але цудоўны», «І адкрыліся вочы ў душы» (абодва 1996), «Жамчужны россып мелодый кахання» (1997), «Зямны паклон вялікім юбілярам» (1998—99, прысвечаны А.Пушкіну і П.Чайкоўскаму), «Букет прэм’ер ад юбіляра» (2000), «О раманс, ты любоў мая вечная» (2001). Лаўрэат Рэсп. (1989), Усесаюзнага і Міжнар. конкурсаў (абодва 1990) выканаўцаў камернай музыкі.
ТАМАШЭ́ВІЧ Мікалай Мікалаевіч (13.5.1921, в. Новыя Валосавічы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 23.9.1983),
Герой Сав. Саюза (1944).
Скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бранятанк. шкоду (1945). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, удзельнік баёў у Эстоніі. абароны Ленінграда, вызвалення Запаляр’я. Экіпаж танка на чале з мал. лейт. Т. вызначыўся ў студз. 1944 пры вызваленні Ленінградскай вобл.: прарваўся ў тыл ворага, нанёс праціўніку значныя страты і 3 дні ў акружэнні вёў бой да падыходу сав. пяхоты. Да 1956 у Сав. Арміі.
ТАМАШЭ́ВІЧ Уладзімір Антонавіч (22.2.1899, Мінск — 8.10.1983),
партыйны дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1953), праф. 1946). Бацька А.У.Тамашэвіча. Скончыў Камуністычны ун-т у Маскве (1924). У 1929—32 нам. рэктара Бел.камуніст. ун-та, потым выкладаў у Маскве. З 1944 сакратар Мінскага абкома КП(б)Б, з 1946 рэктар БДУ. У 1949—50 сакратар ЦККП(б)Б. У 1944—65 па сумяшчальніцтве заг. кафедры палітэканоміі ў Мінскім пед. ін-це і БДУ. Навук. працы па эканам. гісторыі, праблемах індустрыялізацыі нар. гаспадаркі Беларусі.
Тв.:
О некоторых вопросах экономики Белоруссии в дореволюционный период // Уч. зап. БГУ. Кафедра политэкономии. Мн., 1957. Вып. 1;
Социалистическая индустриализация БССР в период первой пятилетки // Сб. статей по политэкономии. Мн., 1959;
Народное хозяйство БССР (1920—1927 гг.) // Сб. по экономическим вопросам. Мн., 1961.
ТАМАШЭ́ЎСКІ Іван Герасімавіч (25.11.1918, в. Рудніца Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 12.12.1994),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мелітопальскае ваен. авіявучылішча штурманаў (1940), Вышэйшыя курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1945). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд.-Зах., Сталінградскім; Паўд., 4-м Ўкр. франтах. Штурман звяна начных бамбардзіроўшчыкаў старшы лейт. Т. да 1944 зрабіў 581 баявы вылет на разведку, бамбардзіроўку і штурмоўку скопішчаў войск праціўніка. Да 1955 у Сав. Арміі.
ТАМА́ ДЭ ТАМО́Н (Thomas de Thomon) Жан (12.4.1760, Берн — 4.9.1813),
расійскі архітэктар. Па паходжанні француз. Акад. Пецярбургскай АМ (1800). Вучыўся ў Парыжскай АМ і ў Рыме (1780-я г.). Творча перапрацоўваў прыёмы ант. дойлідства на аснове традыцый рус. класіцызму. Творы адметныя падкрэслена буйнымі формамі, прастатой аб’ёмна-прасторавых вырашэнняў, лаканізмам дэкар. апрацоўкі: Біржа (1805—10) у Пецярбургу, маўзалей у г. Паўлаўск (Ленінградская вобл.; 1805—08), шпіталь у г. Адэса (1806—21), Калона Славы ў г. Палтава (абодва Украіна; 1811, скульпт. Ф.Шчадрын), узорныя (тыпавыя) праекты казённых і жылых будынкаў для гарадоў Расіі (1806—07). Аўтар альбомаў графікі «Успаміны пра Італію».
Літ.:
Шуйский В. Тома де Томон. Л., 1981.
Ж.Тама дэ Тамон. Калона Славы ў г. Палтава (Украіна).
вулкан на в-ве Сумбава, у Інданезіі. Выш. 2820 м, дыяметр кальдэры 6 км, глыб. 600—700 м. У кальдэры — возера. Складзены пераважна з андэзітаў. У 1815 адбылося катастрафічнае выбуховае вывяржэнне (да яго выш. Т. дасягала 4000 м); цяпер у стадыі сальфатары.
горад, цэнтр Тамбоўскай вобл. Расіі, прыстань на р. Цна (бас.р. Волга). Размешчаны ў цэнтр.ч. Окска-Данской (Тамбоўскай) раўніны. Засн. ў 1636. 312 тыс.ж. (2000). Вузел. чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамысл. цэнтр з развітым хім. машынабудаваннем (з-ды «Тамбоўпалімермаш», «Тамбоўапарат», ВА «Гальванатэхніка»), Машынабуд. прадпрыемствы выпускаюць электратэхн. прадукцыю, камплектуючыя, запасныя трактарныя і аўтамаб. дэталі, кавальска-прэсавае абсталяванне. Развіты хім. (ВА «Пігмент» — вытв-сць анілінавых фарбавальнікаў, з-ды хім., азбеставых і гумавых тэхн. вырабаў), харч., лёгкая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: драм., лялек. Філармонія. Карцінная галерэя. Краязн. музей. Арх. помнікі 18—19 ст.
ТАМБО́ЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ У цэнтры еўрап.ч.Рас. Федэрацыі. Утворана 27.9.1937. Пл. 34,3 тыс.км². Нас. 1257 тыс.чал. (2001), гарадскога 58%. Цэнтр — г.Тамбоў. Найб. гарады; Мічурынск, Расказава, Маршанск, Кірсанаў, Катоўск, Уварава.
Займае цэнтр.ч.Усх.-Еўрап. раўніны. У межах Окска-Данской раўніны (выш. да 219 м). Рэльеф пакатахвалісты, расчлянёны лагчынамі і ярамі. Карысныя выкапні: буд. матэрыялы, фасфарыты, торф. Крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -11 °C, ліп. 20 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. Гал. рэкі: Цна з прытокамі (бас.р. Волга) і Варонеж, Варона, Матыра, Савала, Біцюг (бас.р. Дон). Глебы чарназёмныя, на Пн — шэрыя лясныя, па далінах і лагчынах — лугава-чарназёмныя і тарфяна-балотныя. Тэр. вобласці размешчана ў лесастэпавай зоне. Большая ч. стэпаў разарана, лясістасць менш за 10% (хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна). Варонінскі запаведнік.
Т.в. — індустр.-аграрны рэгіён Расіі. У структуры валавой прадукцыі на долю прам-сці і буд-ва прыпадае 31%, сельскай гаспадаркі — 17%, сферы паслуг — 52%. Вядучыя галіны прам-сці (паводле кошту прадукцыі, 2000): харчовая і харчасмакавая (цукровая, мясная, масласыраробная, агароднінакансервавая, піваварная, тытунёва-махорачная) — 26,9%, машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць абсталявання для хім., тэкст. прам-сці і чыг. транспарту, гальванатэхнікі, аўтапомпаў, авіяц. прылад, электратэхнікі, запчастак для аўтамабіляў і трактароў) — 27,9%, хім. і нафтахім. (вытв-сць азбеставых і гумава-тэхн. вырабаў, анілінавых фарбавальнікаў, мінер. угнаенняў, ферментаў, пластмас) — 18,3%. Электраэнергетыка грунтуецца на прывазным паліве. ЦЭЦ у гарадах Тамбоў, Катоўск, Мічурынск, Уварава. Развіта лёгкая (шарсцяная, трыкат., гарбарна-абутковая, футравая), мукамольна-крупяная і камбікормавая, лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка збожжа-жывёлагадоўчага кірунку. Пераважае прадукцыя раслінаводства (60%). С.-г. ўгоддзі займаюць 2,7 млн.га, у т. л. ворныя землі 2,1 млн.га (1999). Вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, жыта, ячмень), тэхн. (цукр. буракі, сланечнік), бульбу, агародніна-бахчавыя і кармавыя культуры. Садоўніцтва (мічурынскія гатункі яблыкаў). Малочна-мясная жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, птушку. Даўж. чыгункі 736 км. Праз тэр. вобласці праходзіць чыгунка Саратаў—Масква. Гал.чыг. вузлы Тамбоў і Мічурынск. Працягласць аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 5060 км. Суднаходства па р. Цна.