машыны і іх комплексы для асушэння і падрыхтоўкі тарфяных радовішчаў да распрацоўкі, для здабычы, сушкі і ўборкі торфу. Да іх адносяць тарфяныя бункерныя камбайны, бункерныя ўборачныя машыны, валкавальнікі, дрэнажныя машыны, каналакапальнікі, карчавальныя машыны, прафілёўшчыкі, штабелявальныя машыны, экскаватары, фрэзеры, варушылкі, зборшчыкі і пагрузчыкі пнёў і інш.
Машыны і механізмы на стадыях асушэння і падрыхтоўкі радовішча да эксплуатацыі і здабычы торфу аб’ядноўваюцца ў комплексы — камплекты індывід. і камбінаваных машын, узаемазвязаных па прадукцыйнасці. Напр., комплекс машын для здабычы фрэзернага торфу ўключае: бункерныя машыны (МТФ-43А) у камплекце з фрэзерамі (МТФ-13, -17), варушылкамі (МТФ-22), валкавальнікамі (МТФ-ЗЗБ) і штабелявальнымі машынамі (МТФ-71). Замена тарфянога паліва вадкім і газападобным скараціла аб’ёмы здабычы торфу і зменшыла выкарыстанне Т.м. і к. Ствараюцца машыны для атрымання бытавога кавалкавага паліва з торфу і сумесей торфу з гаручымі адходамі вытв-сці, механізмаў і абсталявання для яго перапрацоўкі.
На Беларусі ў 1960—80-я г. Гомельскі з-д тарфянога машынабудавання выпускаў штабелявальныя машыны, фрэзеры-валкавальнікі, тарфяныя гідраўл. пагрузчыкі і інш.; Мазырскі з-дмеліярац. машын — каналакапальнікі, каналаачышчальнікі, карчавальнікі-збіральнікі; выпускае навясное абсталяванне карчавальніка, рыхліцеля і інш.Гл. таксама Тарфяная прамысловасць.
Б.А.Багатаў.
Тарфяныя машыны і комплексы: 1 — скрэперна-ўборачны агрэгат УМПФ-7; 2 — пнеўма-фрэзерны камбайн БПФ-2М; 3 — штабелявальная машына МТФ-71А (Гомельскі завод тарфянога машынабудавання).
сістэматызаваны збор колькасных і якасных уліковых звестак пра тарфяныя радовішчы. На Беларусі першыя Т.к. выдадзены ў 1940 і 1953 (перавыдадзены ў 1978). У іх змешчаны характарыстыкі радовішчаў: кадастравы нумар, назва, адлегласць ад раённага цэнтра, бліжэйшай чыг. станцыі і нас. пунктаў, пл. радовішча ў нулявых і прамысл. межах, найб. і сярэдняя глыб. торфу, яго запасы і якасныя паказчыкі (тып, ступень распаду, попельнасць, пністасць), пл. асушэння, землекарыстальнікі, від выкарыстання, водапрыёмнік, від і год разведкі, катэгорыя вывучанасці, наяўнасць сапрапелю, мергелю, падсцілачных тарфоў. Змешчаны таксама абагульняльныя звесткі па тарфяным фондзе раёнаў і абласцей, размеркаванне радовішчаў па памерах і інш. Т.к. перыядычна абнаўляецца і дапаўняецца.
разнавіднасць ландшафтных пажараў, якая характарызуецца бясполымным гарэннем тарфянога слоя глебы. Узнікаюць стыхійна ці ад неасцярожнага абыходжання з агнём пры адноснай вільготнасці нізіннага торфу да 69%, вярховага 72%. У ціхае надвор’е торф гарыць марудна, у ветранае — іскры перакідваюцца на сумежныя ўчасткі і Т.п. развіваецца лавінападобна. Вызначаецца ўстойлівасцю гарэння. Для прадухілення Т.п. праводзяць проціпажарныя мерапрыемствы: унясенне мінер. грунту ў слой торфу, меліярац. работы, стварэнне проціпажарных палос, траншэй, сажалак.
усе выяўленыя і разведаныя радовішчы торфу. У Рэспубліцы Беларусь у Т.ф. ўлічваюцца радовішчы плошчай не менш як 1 га (у межах прамысл. глыбіні тарфяных пакладаў). У адпаведнасці са «Схемай рацыянальнага выкарыстання і аховы тарфяных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 года» (1988) Т.ф. Беларусі складаўся з 9191 радовішча з запасам 4,4 млрд.т. Усе радовішчы падзелены на мэтавыя фонды: прыродаахоўны — радовішчы на ахоўных прыродных тэрыторыях; зямельны выкарыстоўваецца толькі ў с.-г. мэтах; запасны ўключае зарэзерваваныя радовішчы гідролізнай, бітумінознай, лячэбнай сыравіны; фонд, які распрацоўваецца — радовішчы, адведзеныя для здабычы торфу; фонд, які не выкарыстоўваецца — радовішчы на землях ляснога фонду і інш.
Упершыню паняцце «Т.ф.» з’явілася ў пастанове СНКБССР (9.6.1922), паводле якой усе рэсурсы торфу перадаваліся. ва ўласнасць дзяржаве, а кіраванне імі ўскладалася на Наркамзем БССР. У 1940 выдадзены першы на Беларусі тарфяны кадастр, у 1953 — даведнік «Тарфяны фонд Беларускай ССР». З 1952 кіраванне Т.ф. ажыццяўляла Гал. ўпраўленне тарфянога фонду пры Савеце Міністраў БССР, з 1988 — Дзярж.к-тБССР па ахове прыроды (Дзяржкамэкалогіі), Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (Мінпрыроды).
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб нетрах (1997) Т.ф. можа выкарыстоўвацца з дазволу мясц. Саветаў дэпутатаў (у межах іх кампетэнцыі) пры наяўнасці ліцэнзіі Мінпрыроды. Адпрацаваныя ўчасткі тарфяных радовішчаў карыстальнік павінен прыводзіць у стан, прыдатны для далейшага іх мэтавага выкарыстання (с.-г. ўгоддзі, лясныя пасадкі, рыбаводства і інш.), пакідаючы прыродны (абаронены) пласт торфу не менш за 0,15—0,5 м у залежнасці ад прызначэння ўчастка. З мэтай аднаўлення ландшафтнай і біял. разнастайнасці выпрацаваныя тарфяныя радовішчы ў некаторых месцах зноў забалочваюцца.
1) назва ў цюрк. народаў у сярэднія вякі феадала (князя) і прадстаўнікоў некат. інш.сац. груп, што былі вызвалены ад падаткаў.
2) Землі і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Казахстана, Астраханскага, Казанскага і Крымскага ханстваў, вызваленыя ад уплаты дзярж. падаткаў.
3) Разнавіднасць публічна-прававых актаў Маскоўскага вял. княства і Рас. дзяржавы 14 — канца 17 ст. Т. або тарханна-несудзімыя граматы вызначалі аб’ём падатковых (у «тарханнай» частцы) і суд. (у «несудзімай частцы») прывілеяў свецкіх і духоўных феадалаў, асобных карпарацый гар. або прамысл. насельніцтва.
расійскі акцёр, педагог, рэжысёр. Брат І.М.Масквіна. Нар.арт.СССР (1937). Д-р мастацтвазнаўства (1939). На сцэне з 1898 — акцёр правінцыяльных т-раў, у т. л. ў Мінску, Віцебску. З 1922 у Маскоўскім Маст.акад. т-ры. У 1942—48 маст. кіраўнік Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (з 1939 праф.). Мастацтва Т. вызначалася багаццем камедыйна-сатыр. фарбаў, выразнасцю акцёрскіх прыёмаў пры тонкім пранікненні ў сутнасць вобраза. Сярод роляў: Градабоеў, Дзікой («Гарачае сэрца», «Навальніца» А.Астроўскага), Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Сямёнаў («У людзях» паводле М.Горкага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Фурначаў («Смерць Пазухіна» М.Салтыкова-Шчадрына), Лука («На дне» М.Горкага). Здымаўся ў кіно: «Навальніца», «Іудушка Галаўлёў», «Пётр I» і інш. З выпускнікоў яго курса ў ін-це тэатр. мастацтва створаны Брэсцкі абл.рус.драм.т-р (1940—41; падрыхтаваў з імі ў час вучобы спектаклі «Мяшчане» М.Горкага, «Любоў Яравая» К.Транёва і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1943.
ТАРЦІ́НІ (Tartini) Джузепе (8.4.1692, Пірана, Італія — 26.2.1770),
італьянскі кампазітар, скрыпач, педагог, муз. тэарэтык; буйнейшы прадстаўнік італьян. скрыпічнай школы. У 1721—70 першы скрыпач сабора Сант-Антоніо ў. Падуі, у 1723—25 — і ў Празе. Яго ігру вылучалі чысціня інтанацыі, багатая і развітая тэхніка. Развіў смыкавую тэхніку; жанр канцэрта для скрыпкі з арк. (усяго 125 канцэртаў) і скрыпічнай санаты (усяго 175). Аўтар тэарэт. «Трактата пра музыку» (1754), «Трактата пра ўпрыгожванні» (1771); адкрыў з’яву т.зв. камбінацыйных тонаў і інш. Заснавальнік Муз. акадэміі ў г. Падуя (1727). Сярод вучняў Д.Даль’Ока, П.Нардзіні.
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1979). Нар.арт. Расіі (1986). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1957, кл. А.Хачатурана). Асн. сфера творчай дзейнасці: камерная музыка, муз.т-р, музыка да кінафільмаў. Сярод твораў: оперы «Граф Каліёстра», «Чаканне» (абедзве паст. 1985), балет «Дзяўчына і Смерць» (паст. 1987) і інш.; сімфонія для аргана «Чарнобыль» (1988), канцэрты для скрыпкі з арк. (1982) і для аргана «Касандра» (1986), вак. цыклы, песні; музыка да кіна- і тэлефільмаў (больш за 100), у т. л. «Кароль-алень» (1970), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Іронія лёсу, ці з лёгкім парам» (1976). Дзярж. прэмія СССР 1977.
парода цяжказапражных коней. Выведзена ў 1-й пал. 20 ст. на Тарыйскім конным заводзе (Эстонія) з помесей мясц.эст. коней (клепер), арабскай, англ. чыстакроўнай, арлоўскай, тракененскай пародай; помесі скрыжоўвалі з жарабцамі парод нарфолк-родстэр і пасцье-брэтон. Разводзяць у Прыбалтыйскіх краінах, Расіі, Беларусі. Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы, конным спорце, як транспарт.
Жывёлы сярэднебуйныя. шыракацелыя, мускулістыя. Выш. ў карку 153—163 см. Maca жарабцоў 580—700, кабыл 500—650 кг. Масць пераважна рудая ці бурая. з белымі метамі на нагах.
ТА́РЫКАЎ Георгій Пятровіч (н. 24.10.1940, г. Саратаў, Расія),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1995). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1964), дзе і працаваў у 1973—76 і з 1980 (у 1982—87 заг. кафедры). З 1989 у Гомельскім тэхн. ун-це (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па метадах эл. мадэліравання задач механікі кантактнага ўзаемадзеяння. Стварыў арыгінальныя электрамадэліруючыя прыстасаванні, распрацаваў спосабы рашэння прасторавых кантактных задач для штампаў рознай геаметрычнай формы і з улікам т-ры і мех. зносу.
Тв.:
Построение весовой функции для круговой трещины в -упругом слое (разам з М.М.Барадачовым) // Докл.Нац.АН-Беларуси. 1999. Т. 43, № 2;