расійскі акцёр, педагог, рэжысёр. Брат І.М.Масквіна. Нар.арт.СССР (1937). Д-р мастацтвазнаўства (1939). На сцэне з 1898 — акцёр правінцыяльных т-раў, у т. л. ў Мінску, Віцебску. З 1922 у Маскоўскім Маст.акад. т-ры. У 1942—48 маст. кіраўнік Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (з 1939 праф.). Мастацтва Т. вызначалася багаццем камедыйна-сатыр. фарбаў, выразнасцю акцёрскіх прыёмаў пры тонкім пранікненні ў сутнасць вобраза. Сярод роляў: Градабоеў, Дзікой («Гарачае сэрца», «Навальніца» А.Астроўскага), Сабакевіч («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Сямёнаў («У людзях» паводле М.Горкага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Фурначаў («Смерць Пазухіна» М.Салтыкова-Шчадрына), Лука («На дне» М.Горкага). Здымаўся ў кіно: «Навальніца», «Іудушка Галаўлёў», «Пётр I» і інш. З выпускнікоў яго курса ў ін-це тэатр. мастацтва створаны Брэсцкі абл.рус.драм.т-р (1940—41; падрыхтаваў з імі ў час вучобы спектаклі «Мяшчане» М.Горкага, «Любоў Яравая» К.Транёва і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1943.