ТАРЦІ́НІ (Tartini) Джузепе (8.4.1692, Пірана, Італія — 26.2.1770),

італьянскі кампазітар, скрыпач, педагог, муз. тэарэтык; буйнейшы прадстаўнік італьян. скрыпічнай школы. У 1721—70 першы скрыпач сабора Сант-Антоніо ў. Падуі, у 1723—25 — і ў Празе. Яго ігру вылучалі чысціня інтанацыі, багатая і развітая тэхніка. Развіў смыкавую тэхніку; жанр канцэрта для скрыпкі з арк. (усяго 125 канцэртаў) і скрыпічнай санаты (усяго 175). Аўтар тэарэт. «Трактата пра музыку» (1754), «Трактата пра ўпрыгожванні» (1771); адкрыў з’яву т.зв. камбінацыйных тонаў і інш. Заснавальнік Муз. акадэміі ў г. Падуя (1727). Сярод вучняў Д.​Даль’Ока, П.​Нардзіні.

Літ.:

Гинзбург Л.С. Джузеппе Тартини. М., 1969.

Н.​В.​Сазановіч.

т. 15, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)