ТАРЫВЕРДЫ́ЕЎ Мікаэл Леонавіч (15.8.1931, Тбілісі — 4.7.1996),

расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1979). Нар. арт. Расіі (1986). Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных у Маскве (1957, кл. А.​Хачатурана). Асн. сфера творчай дзейнасці: камерная музыка, муз. т-р, музыка да кінафільмаў. Сярод твораў: оперы «Граф Каліёстра», «Чаканне» (абедзве паст. 1985), балет «Дзяўчына і Смерць» (паст. 1987) і інш.; сімфонія для аргана «Чарнобыль» (1988), канцэрты для скрыпкі з арк. (1982) і для аргана «Касандра» (1986), вак. цыклы, песні; музыка да кіна- і тэлефільмаў (больш за 100), у т. л. «Кароль-алень» (1970), «Семнаццаць імгненняў вясны» (1973), «Іронія лёсу, ці з лёгкім парам» (1976). Дзярж. прэмія СССР 1977.

Літ.:

Цукер А. М.​Таривердиев. М., 1985.

Т.​А.​Дубкова.

М.Л.Тарывердыеў.

т. 15, с. 446

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)