ТАРХА́Н (цюрк.),
1) назва ў цюрк. народаў у сярэднія вякі феадала (князя) і прадстаўнікоў некат. інш. сац. груп, што былі вызвалены ад падаткаў.
2) Землі і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Казахстана, Астраханскага, Казанскага і Крымскага ханстваў, вызваленыя ад уплаты дзярж. падаткаў.
3) Разнавіднасць публічна-прававых актаў Маскоўскага вял. княства і Рас. дзяржавы 14 — канца 17 ст. Т. або тарханна-несудзімыя граматы вызначалі аб’ём падатковых (у «тарханнай» частцы) і суд. (у «несудзімай частцы») прывілеяў свецкіх і духоўных феадалаў, асобных карпарацый гар. або прамысл. насельніцтва.
т. 15, с. 446
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)