Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арэа́л, , м. (спец.).

  1. Частка зямной або воднай паверхні, у межах якой сустракаецца той або іншы від (род, сямейства і пад.) жывёльнага ці расліннага свету.

  2. Тэрыторыя пашырэння якіх-н. з’яў, выкапнёвых багаццяў і г.д.

    • А. дысімілятыўнага акання.

|| прым. арэальны, .

арэапа́г, , м. (кніжн. іран.).

Сход аўтарытэтных асоб (першапачаткова назва вярхоўнага суда ў старажытных Афінах).

  • Вучоны а.

арэ́лі, .

Устройства, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка, калыханка.

|| прым. арэльны, .

арэ́на, , ж.

  1. Вялікая круглая пляцоўка пасярэдзіне цырка, на якой выступаюць артысты.

  2. перан. Галіна, ніва дзейнасці (кніжн.).

    • Дзейнасць на міжнароднай арэне.
    • Літаратурная а.

|| прым. арэнны, .

арэ́нда, , ж.

  1. Наём памяшкання, зямельнага ўчастка і пад. ў часовае карыстанне.

    • Здаць у арэнду.
  2. Плата за такі наём.

    • Плаціць арэнду.

|| прым. арэндны, .

арэо́л, , м.

  1. Светлавы круг, ззянне вакол ярка асветленага прадмета, а таксама на фатаграфіі такога прадмета (спецыяльны тэрмін).

  2. перан. Гонар, пашана вакол каго-н. (высок.).

    • Быць у арэоле славы.

арэо́метр, , м.

Прыбор, пры дапамозе якога вызначаецца шчыльнасць вадкасці, а таксама канцэнтрацыі рэчываў у растворах.

арэ́х, , м.

  1. Плод некаторых дрэў, кустоў з ядомым ядром у цвёрдай абалонцы, шкарлупіне.

    • Кедравыя арэхі.
    • Какосавы а.
    • Смачны жабе а., ды зубоў бог не даў (прыказка).
    • Зарабіць на арэхі (перан. пра вымову, пакаранне).
  2. Дрэва, куст, якія даюць такія плады, а таксама цвёрдая драўніна, што ідзе на сталярныя вырабы.

    • Мэбля з арэху.

  • Пад арэх вырабіць (разм.) — зрабіць што-н. вельмі добра.

|| памянш. арэшак, .

|| прым. арэхавы, .

  • А. стол.
  • А. торт (з арэхамі).

арэ́чавіцца, ; зак. (кніжн.).

Выразіцца ў чым-н. матэрыяльным, рэчавым.

  • Лічбы арэчавіліся ў прадукцыі.

|| незак. арэчаўлівацца, .

|| наз. арэчаўленне, .

арэ́чавіць, ; зак. (кніжн.).

Выразіць у чым-н. матэрыяльным.

|| незак. арэчаўліваць, .

|| наз. арэчаўленне, .