Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арыгіна́л, ✂, м.

  1. Тое, што з’яўляецца прадметам узнаўлення, капіравання, аўтэнтык.

    • Зверыць з арыгіналам.
    • Чытаць у арыгінале.
    • А. артыкула (рукапіс, з якога робіцца набор).
  2. Непадобны да іншых, своеасаблівы чалавек, дзівак (разм.).

    • Ён вялікі а.

|| ж. арыгіналка, ✂.

арыгіна́льнічаць, ✂; незак. (разм.).

Трымаць сябе арыгіналам (у 2 знач.), старацца быць непадобным да іншых.

|| зак. зарыгінальнічаць, ✂.

арыгіна́льны, ✂.

  1. Не запазычаны, не перакладны, аўтэнтычны.

    • А. рукапіс.
  2. Створаны ў выніку самастойнай творчасці.

    • Арыгінальнае рашэнне задачы.
  3. Своеасаблівы, непадобны да іншых, дзіўны.

    • Арыгінальныя паводзіны.
    • Арыгінальна (прысл.) апранацца.

|| наз. арыгінальнасць, ✂.

арыентава́цца, ✂; незак.

  1. Вызначаць сваё месцазнаходжанне або кірунак руху.

    • А. ў вялікім лесе.
    • А. ў новых абставінах (перан.).
  2. Вызначаць, браць кірунак на каго-, што-н.

    • А. на маяк.
    • А. на шырокага чытача (перан.).

|| зак. зарыентавацца, ✂.

|| наз. арыенціроўка, ✂ і арыентаванне, ✂.

арыентава́ць, ✂; незак.

  1. Даваць магчымасць каму-, чаму-н. вызначыць сваё месцазнаходжанне на мясцовасці або кірунак руху.

    • А. касмічны апарат у палёце.
  2. каго (што) на што і ў чым. Накіроўваць на дасягненне якой-н. мэты, дапамагаць каму-н. разабрацца ў чым-н. (кніжн.).

    • А. даследчыкаў на выкарыстанне новых дакументаў.

|| зак. зарыентаваць, ✂.

|| наз. арыенціроўка, ✂ і арыентаванне, ✂.

арыента́льны, ✂.

Усходні, уласцівы краінам Усходу.

  • А. стыль.

арыента́цыя, ✂, ж.

  1. Уменне вызначыць сваё месцазнаходжанне.

    • А. на мясцовасці.
  2. Дасведчанасць у чым-н. (кніжн.).

    • А. ў новай літаратуры.
    • А. ў пытаннях палітыкі.
  3. на каго-што і якая. Накіраванасць дзейнасці ў інтарэсах каго-, чаго-н. (кніжн.).

    • А. на перадавую моладзь.

арыенці́р, ✂, м.

Прадмет, на які арыентуюцца.

  • Выбраць правільны а.

|| прым. арыенцірны, ✂.

арыенціро́вачны, ✂.

  1. Які служыць для арыенціроўкі.

    • А. палёт.
  2. Прыблізны, папярэдні.

    • А. тэрмін.

арыёза, нескл., н.

Невялікая арыя, якая чаргуецца з рэчытатывам.

|| прым. арыёзны, ✂.