Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арабе́ска, , ж.

  1. Складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак, лісця і пад. першапачаткова ў духу арабскага стылю (спец.).

  2. мн. Збор невялікіх літаратурных ці музычных твораў (кніжн.).

|| прым. арабескавы, .

арабі́на, , ж.

Тое, што і рабіна.

  • Палымнеюць арабіны.

|| памянш. арабінка, .

|| прым. арабінавы, .

арабі́ст, , м.

Вучоны, спецыяліст у галіне арабістыкі.

|| ж. арабістка, .

арабі́стыка, , ж.

Сукупнасць навук аб мове, культуры і гісторыі арабаў.

ара́бы, , м.

Народы семітычнай моўнай групы, якія насяляюць Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку.

|| ж. арабка, .

|| прым. арабскі, .

арагаве́ць, ; зак.

Зацвярдзець, пакрыцца рагавой луской.

  • Скура арагавела.

|| наз. арагавенне, .

арагра́фія, , ж.

Раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае рэльеф зямной паверхні.

|| прым. араграфічны, .

ара́кул, , м.

  1. У антычным свеце: жрэц-прадказальнік волі бажаства, які даваў адказы на розныя пытанні.

  2. перан. Пра таго, чые меркаванні прызнаюцца бясспрэчнай ісцінай (іран.).

|| прым. аракульскі, .

аракчэ́еўшчына, , ж.

У пачатку 19 ст. ў Расіі: рэжым неабмежаванага паліцэйскага дэспатызму, самавольства ваеншчыны і насілля над народам (ад імя Аракчэеева, міністра-дэспата).

арангута́н, і арангута́нг, , м.

Буйная чалавекападобная малпа.

|| прым. арангутанавы, і арангутангавы, .