Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арма́да, , ж.

Вялікая колькасць караблёў, самалётаў, танкаў, сабраных у адным месцы.

  • А. караблёў.

армату́ра, , ж.

  1. зб. Прылады і прыналежнасці якога-н. апарата, машыны і пад.

  2. Сталёвы каркас жалезабетонных збудаванняў (спец.).

|| прым. арматурны, .

армату́ршчык, , м.

Спецыяліст па збудаванню арматуры (у 2 знач.).

|| ж. арматуршчыца, .

|| прым. арматуршчыцкі, .

арме́ец, , м.

Ваеннаслужачы арміі (у 1 і 2 знач.).

а́рмія, , ж.

  1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.

    • Служыць у арміі.
    • Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).
  2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.

  3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій.

    • Танкавая а.
  4. перан., каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.

    • А. настаўнікаў.
    • А. змагароў за мір.

|| прым. армейскі, .

армя́к, , м.

Даўней у сялян: від верхняга адзення з тоўстага сукна; кафтан.

|| прым. армячны, .

армя́не, , м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Арменіі.

|| ж. армянка, .

|| прым. армянскі, .