Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арба́, ✂, ж.

Воз (высокі двухколы — у Крыме і на Каўказе або доўгі чатырохколы — на Украіне).

арбале́т, ✂, м.

Старадаўняя ручная кідальная зброя ў форме лука.

|| прым. арбалетны, ✂.

арбі́та, ✂, ж.

  1. Шлях руху нябеснага цела, а таксама касмічнага апарата, карабля.

    • А. Марса.
  2. перан., чаго або якая.

    • Сфера дзеяння, распаўсюджання чаго-н.
  3. Вочная ўпадзіна, вачніца.

    • Аж вочы павылазілі з арбіт.

|| прым. арбітальны, ✂.

арбі́тр, ✂, м.

  1. Суддзя, пасрэднік у спрэчках не судовага характару; трацейскі суддзя.

  2. Суддзя ў некаторых відах спартыўных спаборніцтваў.

арбітра́ж, ✂, м.

Вырашэнне спрэчак не судовага характару арбітрамі, трацейскім судом, а таксама дзяржаўны орган, які займаецца гэтым.

|| прым. арбітражны, ✂.