Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

архаізава́ць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) архаічным, устарэлым паводле стылю, манеры творчасці.

|| наз. архаізацыя, ✂.

архаі́зм, ✂, м.

  1. Слова, моўны выраз або граматычная форма, якія ўстарэлі і выйшлі з агульнага ўжывання.

  2. Перажытак мінулага.

арха́іка, ✂, ж.

Пра што-н. старое, старадаўняе.

архаі́чны, ✂.

Які ўяўляе сабою архаізм, уласцівы даўніне; старадаўні, устарэлы.

  • А. стыль.

|| наз. архаічнасць, ✂.

арха́нгел, ✂, м.

У хрысціянскай міфалогіі: вышэйшага рангу анёл.

|| прым. архангельскі, ✂.

арха́р, ✂, м.

Дзікі горны баран з закручанымі рагамі.

арха́равец, ✂, м. (разм.).

Буян, свавольнік.

археагра́фія, ✂, ж.

Гістарычная навука, якая займаецца апісаннем і выданнем пісьмовых помнікаў мінулага.

|| прым. археаграфічны, ✂.

археало́гія, ✂, ж.

Навука, якая вывучае гісторыю, быт і культуру старажытных народаў па рэчавых, матэрыяльных помніках, што захаваліся да нашага часу.

|| прым. археалагічны, ✂.

  • Археалагічныя раскопкі.

архео́граф, ✂, м.

Спецыяліст па археаграфіі.