Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арна́мент, , м.

  1. Узор, жывапіснае графічнае ўпрыгожанне, у аснове якога ляжаць геаметрычныя, раслінныя і жывёльныя матывы, што паўтараюцца ў пэўным парадку.

    • Беларускі а.
  2. У музыцы: упрыгожанне мелодый, напр. трэль.

|| прым. арнаментны, і арнаментальны, .

арнаментава́ць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Упрыгожыць (-жваць) арнаментам.

  • А. сцены дома.

|| наз. арнаментацыя, .

арнамента́льны, .

  1. гл. арнамент.

  2. З многімі ўпрыгажэннямі, мудрагелісты.

    • А. стыль.

|| наз. арнаментальнасць, .

арнітало́гія, , ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае птушак.

|| прым. арніталагічны, .