Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

а́рка, , ж.

  1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёта паміж дзвюма апорамі і пад.

  2. Збудаванне ў выглядзе вялікіх варот такой формы як элемент дэкору.

    • Трыумфальная а.

|| прым. арачны, .

арка́да, , ж.

Рад аднолькавых па форме і велічыні арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і складаюць архітэктурнае цэлае.

арка́н, , м.

Доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі коней і іншых жывёлін; ласо.

|| прым. арканны, .

арка́ніць, ; незак.

Лавіць арканам.

|| зак. заарканіць, .

арке́стр, , м.

  1. Сукупнасць музычных інструментаў для выканання музычных твораў; група музыкантаў, якія разам выконваюць твор на розных інструментах.

    • Духавы а.
    • Струнны а.
  2. Месца ў тэатры перад сцэнай, дзе знаходзяцца музыканты.

|| прым. аркестравы, .

аркестрава́ць, ; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) аркестроўку чаго-н.

аркестра́нт, , м.

Музыкант з аркестра.

|| ж. аркестрантка, .

|| прым. аркестранцкі, .

аркестро́ўка, , ж. (спец.).

Выклад музычнага твора для выканання аркестрам або інструментальным ансамблем; інструментоўка.

арктыка, , ж.

Паўночная палярная вобласць зямнога шара.

|| прым. арктычны, .

а́ркуш, , м.

  1. Тонкі, плоскі кавалак якога-н. матэрыялу.

    • А. паперы.
    • А. са сшытка.
  2. Адзінка вымярэння аб’ёму друкаванага тэксту (спец.).

    • Аўтарскі а. (40000 друкарскіх знакаў).
    • Друкаваны а. (16 старонак друкаванага тэксту як адзінка вымярэння аб’ёму кнігі).

|| прым. аркушны, .