Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арла́н, ✂, м.

Буйная драпежная птушка сямейства ястрабіных, марскі арол.

|| прым. арланавы, ✂.

арлекі́н, ✂, м.

Традыцыйны персанаж італьянскай «камедыі масак», паяц, камедыянт.

|| прым. арлекінскі, ✂.

арлекіна́да, ✂, ж.

Камедыя з арлекінам у галоўнай ролі.

|| прым. арлекінадны, ✂.

арле́ц, ✂, м. (разм.).

Мінерал вішнёва-ружовага колеру; раданіт.

арлі́ца, ✂, ж.

Самка арла.

арля́нка, ✂, ж.

Старая гульня, сэнс якой у адгадцы: ляжа падкінутая манета гербавым малюнкам (арлом) ці процілеглым бокам (рэшкай).

арляня́, ✂ і арлянё, ✂, н.

Птушаня арла.