Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арт...

Першая частка складаных слоў са знач.: артылерыйскі, напр. артабстрэл, артпадрыхтоўка, артполк.

артадакса́льны, , ж. (кніжн.).

Які няўхільна прытрымліваецца асноў якога-н. вучэння, светапогляду, паслядоўны.

  • Артадаксальныя погляды.

|| наз. артадаксальнасць, .

артадо́кс, , м. (кніжн.).

Чалавек артадаксальных поглядаў.

артадо́ксія, , ж. (кніжн.).

Артадаксальная прыхільнасць да якога-н. вучэння.

артапе́д, , м.

Урач, спецыяліст па артапедыі.

артапе́дыя, , ж.

Раздзел хірургіі, які займаецца прафілактыкай і лячэннем дэфармацый пазваночніка, канечнасцей.

|| прым. артапедычны, .

  • А. абутак.

артры́т, , м.

Запаленне сустава, суставаў інфекцыйнага паходжання.

  • Рэўматычны а.
  • Інфекцыйны а.

арты́кул, , м.

  1. Невялікі навуковы або публіцыстычны твор у часопісе, газеце, зборніку.

    • Крытычны а.
    • Перадавы а.
  2. Самастойны раздзел, параграф у юрыдычным дакуменце, слоўніку і пад.

    • А. канстытуцыі.
    • Слоўнікавы а.
  3. Раздзел фінансавага плана, каштарыс, які вызначае крыніцу даходаў або мэту расходаў (спец.).

    • Расходны а.
  4. Тып вырабу, умоўнае абазначэнне тавараў (спец.).

    • А. тканіны.

|| прым. артыкульны, .

артыкуля́цыя, , ж.

У мовазнаўстве: работа маўленчых органаў, неабходная для вымаўлення пэўнага гука.

|| прым. артыкуляцыйны, .

артылеры́ст, , м.

Ваеннаслужачы ў артылерыі.