арэ́на, ✂, ж.

  1. Вялікая круглая пляцоўка пасярэдзіне цырка, на якой выступаюць артысты.

  2. перан. Галіна, ніва дзейнасці (кніжн.).

    • Дзейнасць на міжнароднай арэне.
    • Літаратурная а.

|| прым. арэнны, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)