Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запыхкаць, ✂; зак.

Пачаць пыхкаць.

  • Запыхкаў паравоз.

запэўніць, ✂; зак.

Упэўніць, пераконваючы ў чым-н., абяцаючы што-н.

  • З. у сваёй адданасці і дружбе.

|| незак. запэўніваць, ✂.

|| наз. запэўніванне, ✂.

|| наз. запэўненне, ✂.

запявала, ✂, м.; ✂, ж..

  1. Саліст, які выконвае запеў у харавых песнях.

    • Галасісты з.
  2. перан. Пачынальнік, зачыншчык чаго-н. (разм.).

    • З. калектыву.

запяканка, ✂, ж.

  1. Страва, прыгатаваная запяканнем.

    • Рысавая з.
  2. Ягадная наліўка з прыправамі, прыгатаваная шляхам гарачай апрацоўкі.

    • Вішнёвая з.

|| прым. запяканачны, ✂.

запясце, ✂, н.

Частка кісці рукі паміж перадплеччам і пясцю.

|| прым. запясцевы, ✂.

запяцца, ✂; зак. (разм.).

Прыкрыць сябе чым-н.

  • З. фартухом.

|| незак. запінацца, ✂.

запяць, ✂; зак. (разм.).

Закрыць, завесіць.

  • З. вокны.

|| незак. запінаць, ✂.

запячатаць, ✂; зак.

  1. Налажыць пячатку на што-н. закрытае.

    • З. пакет сургучом.
  2. Палажыўшы ў канверт, заклеіць.

    • З. пісьмо.

|| незак. запячатваць, ✂.

запячы, ✂; зак.

  1. Спячы, загарнуўшы ў цеста.

    • З. рыбу ў цесце.
  2. Паставіць у напаленую печ, у духоўку для ўтварэння румянай скарынкі.

    • З. макароны.
  3. Прычыніць пякучы боль, засадніць.

    • Моцна запякло.

|| незак. запякаць, ✂.

запячыся, ✂; зак.

  1. Спячыся ў слоі цеста.

  2. Загусцець (пра кроў).

  3. Перасохшы, пакрыцца тонкай цёмнай плеўкай (пра вусны).

    • Вусны запякліся.

|| незак. запякацца, ✂.