Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запоўніць, ✂; зак.

  1. Напоўніць, поўнасцю заняць.

    • З. ванну вадой.
    • Гледачы запоўнілі залу.
    • З. час работай.
  2. Упісаць неабходныя звесткі ў што-н.

    • З. анкету.

|| незак. запаўняць, ✂.

|| наз. запаўненне, ✂.

заправа, ✂, ж.

Прыправа для стравы, закраса.

  • З. для салатаў.

заправіла, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Пра таго, хто запраўляе ў якой-н. справе, верхаводзіць.

заправіцца, ✂; зак.

  1. Заправіць сваю машыну гаручым.

  2. чым і без дапаўнення.

    • Добра падсілкавацца (разм.).

|| незак. запраўляцца, ✂.

|| наз. запраўка, ✂.

заправіць, ✂; зак.

  1. Уставіць, усунуць у што-н.

    • З. штаны ў боты.
  2. Падрыхтаваць да работы, ужывання, карыстання (пра механізмы, прыборы).

    • З. бак бензінам.
    • З. газавую лямпу.
  3. Пакласці ў што-н. прыправу.

    • З. грыбы смятанай.

|| незак. запраўляць, ✂.

|| наз. запраўка, ✂.

|| прым. заправачны, ✂.

  • Заправачная станцыя.

запрадаць​1, ✂; зак. (спец.).

Папярэдне дамовіцца аб продажы чаго-н.

|| незак. запрадаваць, ✂.

|| наз. запродаж, ✂.

|| прым. запродажны, ✂.

запрадаць​2, ✂; незак.

Пачынаць прадзенне.

запражны, ✂.

Прызначаны для запрэжкі, які ходзіць у запрэжцы.

  • З. Конь.

запрапасціцца, ✂; зак. (разм.).

Прапасці, падзецца невядома куды.

  • Блакнот кудысьці запрапасціўся.

запрасаваць, ✂; зак.

Загладзіць прасам.

  • З. шво.

|| незак. запрасоўваць, ✂.