Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заплысці​2, ✂; зак.

Пакрыцца слоем чаго-н. густога, цякучага.

  • Сажалка заплыла глеем.
  • Вочы заплылі (пра ацёкі, прыпухласці каля вачэй).

|| незак. заплываць, ✂.

заплыў, ✂, м.

У спорце: плаванне або гонкі на лодках, яхтах на пэўную адлегласць.

  • З. брасам на сто метраў.

заплюхацца, ✂; зак.

Пакрыцца пырскамі (вады, гразі і пад.).

  • З. з галавы да ног.

|| незак. заплюхвацца, ✂.

заплюхаць, ✂; зак.

Пакрыць пырскамі (гразі, вады і пад.).

  • З. сукенку.

|| незак. заплюхваць, ✂.

заплюшчыць, ✂; зак.

Прыкрыць павекамі, зажмурыць (вочы).

  • З. вочы.

|| незак. заплюшчваць, ✂.

запляваць, ✂; зак.

Забрудзіць пляўкамі.

  • З. падлогу.

|| незак. заплёўваць, ✂.

запляскаць​1, ✂; зак.

Пачаць пляскаць.

  • З. у далоні.

запляскаць​2, ✂; зак.

  1. Зрабіць пляскатым.

    • З. цвік.
  2. Выраўнаваць, удараючы, прыпляскаць.

    • З. лапатай зямлю.

заплятацца, ✂; незак.

  1. гл. заплесціся.

  2. Пра ногі: з цяжкасцю рухацца, з цяжкасцю перамяшчацца.

    • Ногі заплятаюцца ад стомленасці.
  3. Пра язык: ледзь варушыцца (ужыв. як абазначэнне невыразнай, блытанай гаворкі).

    • Ад хвалявання ў яе пачаў з. язык.

запнуцца, ✂; зак.

Раптоўна перарваць гаворку, зрабіць запінку.

  • Два словы сказаў і запнуўся.

|| незак. запінацца, ✂.