Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заплеснелы, ✂ і запляснелы, ✂.

Пакрыты плесняй.

  • З. кавалак сыру.

|| наз. заплеснеласць, ✂ і запляснеласць, ✂.

заплесці, ✂; зак.

  1. Перавіваючы, сплесці.

    • З. касу.
  2. Плетучы, закрыць (адтуліну, дзірку і пад.).

    • З. дзірку ў плоце лазой.
  3. Пакрыць густым перапляценнем чаго-н.

    • Хмель заплёў усю агароджу.

|| незак. заплятаць, ✂.

заплесціся​1, ✂; зак.

Заплесці сабе валасы ў касу (косы).

|| незак. заплятацца, ✂.

заплесціся​2, ✂; зак. (разм.).

З цяжкасцю зайсці куды-н.

  • Ледзь заплёўся дадому.

заплечны, ✂.

Які знаходзіцца за плячамі.

  • З. мяшок.

◊

  • Заплечных спраў майстар (уст. неадабр.) — кат.

заплечча, ✂, н. (разм.).

Частка спіны каля плячэй.

заплысці​1, ✂; зак.

  1. Плывучы, трапіць куды-н., за што-н.

    • З. за буёк.
  2. Плывучы, аддаліцца.

    • Далёка з.

|| незак. заплываць, ✂.

заплысці​2, ✂; зак.

Пакрыцца слоем чаго-н. густога, цякучага.

  • Сажалка заплыла глеем.
  • Вочы заплылі (пра ацёкі, прыпухласці каля вачэй).

|| незак. заплываць, ✂.

заплыў, ✂, м.

У спорце: плаванне або гонкі на лодках, яхтах на пэўную адлегласць.

  • З. брасам на сто метраў.

заплюхацца, ✂; зак.

Пакрыцца пырскамі (вады, гразі і пад.).

  • З. з галавы да ног.

|| незак. заплюхвацца, ✂.