Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запіць2, ; зак.

Пачаць п’янстваваць.

  • З. на цэлы тыдзень.

|| незак. запіваць, .

заплаканы, .

Са слядамі слёз.

  • З твар.

заплакаць, ; зак.

Пачаць плакаць.

  • З. ад крыўды.

заплеснелы, і запляснелы, .

Пакрыты плесняй.

  • З. кавалак сыру.

|| наз. заплеснеласць, і запляснеласць, .

заплесці, ; зак.

  1. Перавіваючы, сплесці.

    • З. касу.
  2. Плетучы, закрыць (адтуліну, дзірку і пад.).

    • З. дзірку ў плоце лазой.
  3. Пакрыць густым перапляценнем чаго-н.

    • Хмель заплёў усю агароджу.

|| незак. заплятаць, .

заплесціся1, ; зак.

Заплесці сабе валасы ў касу (косы).

|| незак. заплятацца, .

заплесціся2, ; зак. (разм.).

З цяжкасцю зайсці куды-н.

  • Ледзь заплёўся дадому.

заплечны, .

Які знаходзіцца за плячамі.

  • З. мяшок.

  • Заплечных спраў майстар (уст. неадабр.) — кат.

заплечча, , н. (разм.).

Частка спіны каля плячэй.

заплысці1, ; зак.

  1. Плывучы, трапіць куды-н., за што-н.

    • З. за буёк.
  2. Плывучы, аддаліцца.

    • Далёка з.

|| незак. заплываць, .