Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запаслівы, ✂.

Які прадбачліва робіць запас чаго-н.

  • З. гаспадар.

|| наз. запаслівасць, ✂.

запаснік​1, ✂, м.

Музейнае сховішча.

запаснік​2, ✂, м. (разм.).

Ваеннаабавязаны запасу, а таксама салдат запасной воінскай часці.

запасці, ✂; зак.

  1. Заваліцца куды-н., за што-н.

    • Кавалак мыла запаў за шафу.
  2. Удацца ўнутр, стаць запалым.

    • Вочы запалі.
  3. перан. Глыбока замацавацца, захавацца.

    • Словы запалі ў душу.
    • Што гэта запала табе ў галаву?

|| незак. западаць, ✂.

запасціся, ✂; зак.

Назапасіць для сябе чаго-н.

  • З. харчамі.
  • З. цярплівасцю (перан. падрыхтавацца выцерпець што-н.).

|| незак. запасацца, ✂.

запатрабаванне, ✂, н.

  1. Патрабаванне афіцыйнага растлумачэння па якой-н. справе.

    • Даць з. ва ўстанову.
  2. мн. Неабходнасць, патрэбы.

    • Культурныя запатрабаванні працоўных.

○

  • Да запатрабавання — пра карэспандэнцыю, якая выдаецца на пошце па патрабаванню адрасата.

запатрабаваць, ✂; зак. (афіц.).

  1. Патрабаваць прад’яўлення, прысылкі чаго-н.

    • З. выпіску з пратакола пасяджэння.
  2. Выклікаць куды-н.

    • З. сведкаў.
  3. Прад’явіць патрабаванне на выдачу чаго-н.

    • З. багаж.

запаўзці, ✂; зак.

  1. Забрацца куды-н. паўзком.

    • З. пад канапу.
  2. Адпаўзціся куды-н. далёка.

    • З. ў лес.

|| незак. запаўзаць, ✂.

запаўняльнік, ✂, м. (спец.).

Рэчыва, якое дабаўляецца ў вяжучую масу і не раствараецца ў ёй. Запаўняльнікі для бетонаў.

запахнуць, ✂; зак.

Пачаць пахнуць.

  • Запахла дымам.