Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

замёрзлы, ✂ і замерзлы, ✂.

  1. Зацвярдзелы ад холаду; пакрыты ледзяной коркай.

    • Замёрзлая гразь.
    • Замёрзлыя вокны.
    • Замёрзлыя пальцы (моцна азяблыя).
  2. Які загінуў, памёр ад холаду.

    • З. чалавек.

замілавальны, ✂.

Які выклікае або выражае замілаванне.

  • Замілавальнае дзіця.
  • Замілавальная ўхмылка.

|| наз. замілавальнасць, ✂.

замілаванне, ✂, н.

Пачуццё пяшчоты да каго-, чаго-н., любаванне кім-, чым-н.

  • Слёзы замілавання.
  • Прыйсці ў з.

замілавацца, ✂; зак.

Прыйсці ў замілаванне.

|| незак. замілоўвацца, ✂.

замілаваць, ✂; зак.

Прывесці ў замілаванне.

  • Дзяўчынка замілавала нас сваёй ласкавасцю.

|| незак. замілоўваць, ✂.

замінка, ✂, ж. (разм.).

  1. Затрымка, перашкода.

    • З. ў руху паяздоў.
  2. Перапынак пры маўленні.

    • Гаварыць з замінкамі.

замінулы, ✂ (разм.).

Які папярэднічае мінуламу.

  • З. год.

замітусіцца, ✂; зак.

Пачаць мітусіцца.

замкнёны, ✂.

  1. Адасоблены, адлучаны ад грамадства; заняты сваімі вузкімі інтарэсамі.

    • Замкнёнае асяроддзе.
  2. Некампанейскі, скрытны.

    • З. характар.
    • З. чалавек.

|| наз. замкнёнасць, ✂.

замкнуты, ✂.

Тое, што і замкнёны.

|| наз. замкнутасць, ✂.