Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самазванства, ✂, н.

Незаконнае прысваенне сабе чужога імя, звання з мэтай абману.

самазваны, ✂.

Які з’яўляецца самазванцам.

самаздаволены, ✂.

Такі, які здаволены сабой, перакананы ў сваёй перавазе, годнасці і паказвае, праяўляе гэту здаволенасць.

  • Самаздаволеныя пустасловы.

|| наз. самаздаволенне, ✂.

самазневажанне, ✂, н.

Наўмыснае зневажанне самога сябе, прызнанне сябе нікчэмным.

самакантроль, ✂, м.

Кантроль над самім сабой; назіранне за сваёй працай, станам здароўя.

самакат, ✂, м.

  1. Назва веласіпеда ў арміі ў час першай сусветнай вайны.

  2. Дзіцячае механічнае рухальнае прыстасаванне ў выглядзе планкі на двух колцах з прымацаванай да яе ручкай накшталт веласіпеднага руля.

|| прым. самакатны, ✂.

самакіраванне, ✂, н.

  1. Права якой-н. арганізацыі, таварыства, гаспадарчай, адміністрацыйнай адзінкі вырашаць сваімі, мясцовымі сіламі пытанні свайго ўнутранага кіравання.

    • Студэнцкае с.
  2. Права дзяржаўнай адзінкі мець свае ўрадавыя органы, вырашаць пытанні ўнутранага заканадаўства і кіравання.

|| прым. самакіравальны, ✂.

самакрутка, ✂, ж. (разм.).

Самаробная папяроса.

  • Выкурыць самакрутку.

самакрытыка, ✂, ж.

Крытыка недахопаў у сваёй рабоце, крытычныя адносіны да сваіх памылак, недахопаў.

  • Разгортванне крытыкі і самакрытыкі.

|| прым. самакрытычны, ✂.

самакрытычны, ✂.

Які адносіцца сам да сябе крытычна; які заключае ў сабе самакрытыку.

  • Самакрытычнае выступленне.

|| наз. самакрытычнасць, ✂.