Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заручыны, ✂.

Абрад аб’яўлення каго-н. жаніхом і нявестай.

  • Спраўляць з.

|| прым. заручынны, ✂.

заручыцца​1, ✂; зак.

Загадзя забяспечыць сабе чыю-н. падтрымку, дапамогу.

  • З. падтрымкай сябра.

|| незак. заручацца, ✂.

заручыцца​2, ✂; зак.

Дамовіцца аб шлюбе, узяць шлюб.

|| незак. заручацца, ✂.

заручыць, ✂; зак.

Справіць абрад заручын.

  • Павіншаваць заручаных (наз.).

|| незак. заручаць, ✂.

|| прым. заручальны, ✂.

зарыва, ✂, н. (разм.).

Тое, што і зарава.

зарыгаць​1, ✂; зак. (разм.).

Пачаць кашляць скрыпучым гукам.

зарыгаць​2, ✂; зак. (разм.).

Запэцкаць ванітамі.

  • З. падлогу.

зарыдаць, ✂; зак.

Пачаць рыдаць.

зарыкаць, ✂; зак.

Зараўці (пра жывёлу, звычайна карову).

  • Карова зарыкала.

зарысаваць, ✂; зак.

Зрабіць зарысоўку каго-, чаго-н., адлюстраваць рысункам.

  • З. з натуры.

|| незак. зарысоўваць, ✂.

|| наз. зарысоўванне, ✂ і зарысоўка, ✂.