Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

запеніцца, ✂; зак.

Пакрыцца пенай.

  • Варэнне запенілася.

|| незак. запеньвацца, ✂.

запеніць, ✂; зак.

Пакрыць пенай, успеніць.

  • З. ваду.

|| незак. запеньваць, ✂.

заперці, ✂; зак.

  1. Зачыніць (на замок, засаўку і пад.) або замкнуць (у 1 знач.).

    • З. дзверы на ключ.
  2. Змясціць куды-н., зачыніўшы на замок.

    • З. парасят у хлеўчуку.
    • З. варожы флот (перан. акружыць, пазбавіўшы выхаду, магчымасці рухацца).
  3. Хутка даставіць, дамчаць куды-н. або ўсунуць, упакаваць куды-н., у што-н. (разм.).

    • Гэты рысак мігам вас туды запрэ.
    • Куды ты запёр гэту скрынку?

|| незак. запіраць, ✂.

заперціся, ✂; зак.

  1. Заперці якое-н. памяшканне, застаўшыся ў ім.

    • З. ў каморы.
  2. Зачыніцца, замкнуцца.

    • Вароты заперліся.

|| незак. запірацца, ✂.

запеў, ✂, м.

  1. Пачатак песні.

  2. Зачын у народнай паэзіі.

|| прым. запеўны, ✂.

запець, ✂; зак.

Пачаць пець.

|| незак. запяваць, ✂.

запечак, ✂, м.

Месца паміж сцяной і печчу.

запечны, ✂.

Які знаходзіцца за печчу.

  • З. цвыркун.

запечча, ✂, н.

Тое, што і запечак.

запінка​1, ✂, ж.

Засцежка, якая прасоўваецца ў манжэт сарочкі.