Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

загіб, , м.

  1. Загнутае месца, выгін.

    • З. ліста.
    • З. ракі.
  2. перан. Дапушчэнне шкодных крайнасцей у ажыццяўленні чаго-н.

    • Левы з.

загізаваць, ; зак. (разм.).

Пачаць гізаваць ад укусу аваднёў, сляпнёў і пад.

загладзіць, ; зак.

  1. Выраўнаваць, зрабіць гладкім (што-н. няроўнае, змятае).

    • З. валасы рукой.
    • З. зямлю лапатай.
  2. перан. Змякчыць.

    • З. віну.

|| незак. загладжваць, .

загледзецца, і заглядзецца, ; зак.

Захапіцца, разглядаючы каго-, што-н., любуючыся кім-, чым-н.

|| незак. заглядацца, .

заглухлы, (разм.).

  1. Які прыціх, перастаў гучаць.

    • З. тупат коней.
  2. Закінуты, запусцелы.

    • Заглухлыя кусты сярод бур’яну.

заглушваць, ; незак.

Тое, што і глушыць (у 2 знач.).

  • З. гукі.

заглынуць, ; зак. (спец.).

Пра рыбу: праглынуць.

  • Шчупак заглынуў жыўца.

|| незак. заглытваць, .

заглядзенне, , н. (разм.).

Пра тое, на што можна заглядзецца, чым можна залюбавацца.

  • Цвітуць вішні — адно з.!

заглянуць, ; зак.

  1. Хутка або крадком паглядзець куды-н., глянуць з мэтай даведацца, высветліць што-н.

    • З. у вочы.
    • З. у кнігу.
  2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

    • З. да сябра.

|| незак. заглядаць, .

загнаіцца, ; зак.

Пачаць гнаіцца, пакрыцца гноем.

  • Рана загнаілася.
  • Вочы загнаіліся.

|| незак. загнойвацца, .