Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самазабойца, ✂, м.; ✂, ж..

Той, хто пакончыў жыццё самазабойствам, самагубствам.

самазабыццё, ✂, н.

  1. Забыццё самога сябе, сваіх перажыванняў; лагоднае заспакаенне.

    • Працаваць да самазабыцця.
  2. Найвышэйшая ступень узбуджанасці, узрушанасці, якая прыводзіць да забыцця самога сябе і ўсяго навакольнага.

    • Кахаць да самазабыцця.

самазагаральны, ✂.

Здольны да самазагарання ў выніку ўнутранага награвання.

  • Самазагаральныя газы.

|| наз. самазагаранне, ✂.

  • С. каменнага вугалю.

самазарадны, ✂, (спец.).

Які зараджаецца аўтаматычна.

  • Самазарадная вінтоўка.

самазаспакаенне, ✂, н.

Легкадумная ўпэўненасць, уяўнае заспакаенне сябе тым, што ўсё ідзе добра.

  • Няма падстаў для самазаспакаення.

самазаспакоенасць, ✂, ж.

Беспадстаўная супакоенасць, легкадумная ўпэўненасць у паспяховым ходзе спраў.

самазаспакоіцца, ✂; зак.

Аддацца самазаспакаенню.

|| незак. самазаспакойвацца, ✂.

самазахаванне, ✂, н.

Імкненне захаваць сваё жыццё, засцерагчы сябе ад небяспекі.

  • Інстынкт самазахавання.

самазвал, ✂, м.

Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца, а таксама вагон, які можа самаразгружацца.

  • Вагон-с.

|| прым. самазвальны, ✂.

самазванец, ✂, м.

Той, хто выдае сябе за другога чалавека, прысвоіўшы сабе чужое імя, званне.

|| ж. самазванка, ✂.