Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закасаць, ✂; зак.

Загнуўшы, падняць вышэй, падкасаць.

  • З. штаны.

|| незак. закасваць, ✂.

закасіць, ✂; зак.

Косячы, перайсці мяжу, скасіць лішняе, што належыць іншаму.

|| незак. закошваць, ✂.

закаснелы, ✂.

Які закаснеў, зрабіўся косным, закаранелым.

  • Закаснелыя традыцыі старога быту.

|| наз. закаснеласць, ✂.

закасцянелы, ✂.

  1. Акамянелы, цвёрды, як костка.

    • Закасцянелая зямля.
  2. Тое, што і закаснелы.

|| наз. закасцявеласць, ✂.

закасцянець, ✂; зак.

  1. гл. касцянець.

  2. Тое, што і закаснець.

закатаваць, ✂; зак.

Замучыць катаваннем, давесці да смерці.

  • З. вязня.

закаханы, ✂.

Які адчувае або выяўляе каханне да каго-н., захапленне кім-, чым-н.

  • З. ў каго-н.
  • З. позірк.

|| наз. закаханасць, ✂.

закахацца, ✂; зак.

Адчуць пачуццё кахання да каго-н.

закахаць, ✂; зак. (разм.).

Абудзіць у кім-н. пачуццё кахання да сябе.

  • З. у сябе.

закаціцца, ✂; зак.

  1. Коцячыся, трапіць куды-н.

    • Мячык закаціўся ў куток.
    • Кола закацілася за вугал.
  2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы).

    • Сонца закацілася за лес.
    • Яго слава ўжо закацілася (перан.).

|| незак. закочвацца, ✂.