Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

задуменны, ✂.

Паглыблены ў думкі, разважанні, задумлівы.

  • З. выгляд.

|| наз. задуменнасць, ✂.

задумлівы, ✂.

Тое, што і задуменны.

|| наз. задумлівасць, ✂.

задушыцца, ✂; зак.

  1. гл. душыць.

  2. Памерці ад недахопу паветра, ад дыму, газу і пад.

|| незак. задушвацца, ✂.

задымець​1, ✂; зак. (разм.).

Пацямнець ад дыму, сажы, задыміцца.

  • Столь у лазні задымела.

задымець​2, ✂; зак.

Пачаць дымець, задыміць.

задыміцца​1, ✂; зак.

Пацямнець ад дыму, сажы, задымець ​1.

  • Каля такой работы скора задымішся.
  • Столь задымілася.

задыміцца​2, ✂; зак.

Пачаць дыміцца.

задыміць​1, ✂; зак.

Закапціць або забрудзіць дымам.

  • З. столь.
  • Задымленыя вуліцы.

задыміць​2, ✂; зак.

Пачаць дыміць.

задыхацца​1, ✂; зак.

Пачаць цяжка і часта дыхаць ад быстрай хады, бегу, стомленасці.