Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

завіліна, ✂, ж.

Выгіб, звіліна.

  • З. ракі.

завілісты, ✂.

З завілінамі, звілісты.

  • Завілістая дарога.

|| наз. завілістасць, ✂.

завінаваціцца, ✂; зак. (разм.).

Узяць у доўг, стаць даўжніком.

  • Я суседцы завінавацілася дваццаць тысяч рублёў.

|| незак. завінавачвацца, ✂.

завінавачанасць, ✂, ж.

Наяўнасць даўгоў, доўгу.

  • Спагнаць з.

завінуцца, ✂; зак. (разм.).

Спешна і старанна пачаць рабіць што-н.

  • З. і за гадзіну ўсё зрабіць.

|| незак. завінацца, ✂.

завіруха, ✂, ж.

  1. Мяцеліца, завея.

    • Узнялася з.
  2. перан. Неспакой, сумятня, бязладзіца (разм.).

    • Ваенная з.

|| прым. завірушны, ✂.

завітаць, ✂; зак.

Зайсці, заехаць куды-н. на кароткі час, заглянуць.

  • З. да сябра.

|| незак. завітваць, ✂.

завіток, ✂, м.

Што-н., што ўтварае хвалістую лінію, спіраль.

  • З. валасоў.

завітушка, ✂, ж.

Тое, што і завіток.

завіўка, ✂, ж.

  1. гл. завіць.

  2. Прычоска з завітымі валасамі.

    • Кароткая з.