Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самадастатковы, ✂.

  1. Дастатковы для задавальнення сваіх патрэбнасцей.

  2. Дастаткова значны сам па сабе, які мае зусім самастойнае значэнне.

    • Самадастатковая велічыня.

самадзейнасць, ✂, ж.

  1. Праяўленне асабістага пачыну ў якой-н. справе.

  2. Непрафесійная тэатральна-мастацкая дзейнасць, выступленні асоб, якія не з’яўляюцца артыстамі.

    • Мастацкая с.

самадзейны, ✂.

Які-дзейнічае самастойна, уласнымі творчымі сіламі, па ўласнаму пачыну.

  • Самадзейнае мастацтва.
  • С. харавы калектыў.

самадзелка, ✂, ж. (разм.).

Самаробная рэч.

самадзельны, ✂ (разм.).

Самаробны, зроблены хатнімі сродкамі.

  • С. радыёпрыёмнік.

самадзержац, ✂, м. (гіст.).

У старой Расіі: манарх.

|| ж. самадзержыца, ✂.

самадзяржаўе, ✂, н.

У дарэвалюцыйнай Расіі: неабмежаваная вярхоўная ўлада цара, а таксама сістэма праўлення, заснаваная на такой уладзе.

  • Вызваленне народаў ад самадзяржаўя.

|| прым. самадзяржаўны, ✂.

самадур, ✂, м.

Чалавек, які дзейнічае па асабістаму капрызу, не лічачыся з іншымі людзьмі.

|| ж. самадурка, ✂.

|| прым. самадурскі, ✂.

  • Самадурскія звычкі.

самадурства, ✂, н.

Паводзіны, учынкі самадура.

самазабойства, ✂, н.

Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця; самагубства.

  • Скончыць жыццё самазабойствам.

|| прым. самазабойны, ✂.