Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

замест, прыназ.

Узамен каго-, чаго-н.

  • Узяць адну кнігу з. другой.
  • Пайду на дзяжурства з. цябе я.

замесці, ; зак.

  1. Падмятаючы, сабраць у адно месца ці аддаліць убок.

    • З. смецце ў куток.
  2. Пакрываючы чым-н. сыпкім, закрыць, засыпаць.

    • Мяцеліца замяла дарогу.
    • З. сляды злачынства (перан. утаіць).

|| незак. замятаць, .

заметка, , ж.

  1. Знак, зроблены на чым-н., метка.

    • З. на дрэве.
  2. Кароткі запіс.

    • Зрабіць заметку ў блакноце.
  3. Кароткае паведамленне ў друку.

    • З. ў газеце.

  • На заметку ўзяць каго-што (разм.) — звярнуўшы на каго-, што-н. увагу, запомніць, запісаць.

|| прым. заметачны, .

заметны, (разм.).

Такі, якога можна заўважыць, убачыць.

  • З. след удару.

|| наз. заметнасць, .

замеціць, ; зак. (разм.).

  1. каго-што і са злуч. уступальны. «што», «як». Убачыць, угледзець.

    • З. удалечыні агеньчык.
    • З., што слухачы стаміліся.
  2. Адзначыць у памяці, запомніць, памеціць, прымеціць.

    • З. падазронага чалавека.
    • З. дарогу ў лесе.

замець, , ж.

Завіруха, мяцеліца або снег, які вецер пераганяе па зямлі.

  • На дварэ круціла з.
  • Па дарозе слалася з.

замёрзлы, і замерзлы, .

  1. Зацвярдзелы ад холаду; пакрыты ледзяной коркай.

    • Замёрзлая гразь.
    • Замёрзлыя вокны.
    • Замёрзлыя пальцы (моцна азяблыя).
  2. Які загінуў, памёр ад холаду.

    • З. чалавек.

замілавальны, .

Які выклікае або выражае замілаванне.

  • Замілавальнае дзіця.
  • Замілавальная ўхмылка.

|| наз. замілавальнасць, .

замілаванне, , н.

Пачуццё пяшчоты да каго-, чаго-н., любаванне кім-, чым-н.

  • Слёзы замілавання.
  • Прыйсці ў з.

замілавацца, ; зак.

Прыйсці ў замілаванне.

|| незак. замілоўвацца, .