Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закарковачны, .

Прызначаны для закаркоўвання.

  • Закарковачная машына.

закарміць, ; зак.

Празмерным кармленнем адбіць ахвоту да яды або залішне насыціць.

  • З. дзіця.

|| незак. закормліваць, .

закарузлы, .

  1. Агрубелы, шурпаты.

    • Закарузлыя рукі.
  2. перан. Адсталы, закаснелы.

    • Закарузлая душа.

|| наз. закарузласць, .

закарузнуць, ; зак.

Стаць закарузлым.

  • Рукі закарузлі.
  • З. у сваіх звычках.

закарцець, ; безас.; зак. (разм.).

Моцна захацецца.

  • Мне закарцела купіць лыжы.

закарчанелы, (разм.).

Вельмі азяблы, здранцвелы ад холаду.

  • Закарчанелыя рукі.

|| наз. закарчанеласць, .

закарэлы, .

  1. Які засох, ператварыўся ў корку.

    • Закарэлая гразь.
  2. Пакрыты засохлай граззю, кроўю і пад., карэлы.

    • З. бінт.

закарэць, ; зак.

  1. Засохнуць, ператварыцца ў корку.

    • Кроў закарэла.
  2. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.

    • Рукі закарэлі ад гразі.

|| незак. закарваць, .

закасаваць, ; зак.

Закрэсліць, выкрасліць.

  • З. радок у вершы.
  • З. каго-н. у спісе.

|| незак. закасоўваць, .

закасацца, ; зак.

  1. Загнуўшыся, падняцца, задрацца ўгору.

    • Рукаў закасаўся.
  2. Закасаць сабе рукавы, полы і пад. (разм.).

    • Закасайся, каб не памачыць штаны.

|| незак. закасвацца, .