Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асво́іцца, ; зак.

Прывыкнуць да чаго-н.

  • А. ў новым асяроддзі.

|| незак. асвойвацца, .

асво́іць, ; зак.

Авалодаць, навучыцца карыстацца чым-н. і пад.

  • А. выпуск новай прадукцыі.
  • А. цаліну.

|| незак. асвойваць, .

|| наз. асваенне, .

асво́йтацца, ; зак.

Тое, што і асвоіцца.

|| незак. асвойтвацца, .

асвяжа́льны, .

Які дае, прыносіць асвяжэнне.

  • А. вецер.
  • А. халадок.

асвяжы́цца, ; зак.

  1. Стаць свежым (у 3 і 5 знач.), свяжэйшым.

    • Паветра асвяжылася.
  2. Аднавіцца, паднавіцца.

    • Веды асвяжыліся.
  3. Аднавіць свае сілы, бадзёрасць (на свежым паветры, пасля купання і пад. і разм.).

    • А. ў рэчцы.
    • А. халодным напіткам.

|| незак. асвяжацца, .

|| наз. асвяжэнне, .

асвяжы́ць, ; зак.

  1. Зрабіць свежым (у 3 і 5 знач.).

    • Дождж асвяжыў паветра.
    • А. фарбы на карціне.
  2. Аднавіць сілы, вярнуць бадзёрасць каму-н.

    • Вада асвяжыла мяне, прагнала сон.
  3. Аднавіць у памяці.

    • А. веды.
  4. Папоўніўшы новымі людзьмі, зрабіць больш працаздольным (разм.).

    • А. калектыў.

|| незак. асвяжаць, .

|| наз. асвяжэнне, .

асвятлі́цца, ; зак.

Стаць светлым, асветленым.

  • Вуліца ярка асвятлілася.
  • Твар чалавека асвятліўся шчаслівай усмешкай (перан. стаў радасным ад усмешкі).

|| незак. асвятляцца, .

асвятлі́ць, ; зак.

  1. Зрабіць светлым; накіраваць святло на каго-, што-н. і напоўніць святлом.

    • А. памяшканне.
    • Усмешка асвятліла твар хлопчыка (перан.).
  2. перан. Растлумачыць, падрабязна расказаць пра што-н.

    • А. падзеі дня.
    • А. пытанне.

|| незак. асвятляць, .

|| наз. асвятленне, .

асвятля́льнік, , м.

Асоба, абавязкам якой з’яўляецца асвятленне сцэны, стварэнне светлавых эфектаў і пад.

асвятля́льны, .

Які служыць, прызначаны для штучнага асвятлення.

  • А. прыбор.