Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

састояцца, ✂; зак.

Пра вадкасць: пастаяўшы некаторы час, даць асадак.

  • Вада павінна с.
  • Малако састоілася (зверху сабралася смятанка).

|| незак. састойвацца, ✂.

састрачыць, ✂; зак.

  1. Злучыць строчкай.

    • С. кліны спадніцы.
  2. Пра ніткі: зрасходаваць, шыючы на машыне.

|| незак. састрочваць, ✂.

састругаць, ✂; зак.

Стругаючы, зняць, счысціць.

  • С. кару.
  • С. усю моркву (счысціць, абрэзаць больш чым трэба).

|| незак. састругваць, ✂.

|| наз. састругванне, ✂.

састрыгчы, ✂; зак.

Зняць, зрэзаць валасы нажніцамі.

  • С. валасы.

|| незак. састрыгаць, ✂.

саступіць, ✂; зак.

  1. Пакінуўшы якое-н. месца, перайсці на іншае.

    • С. на тратуар.
    • С. з ганка (спусціцца).
  2. што і чаго. Добраахвотна адмовіцца ад каго-, чаго-н., перадаўшы каму-н. іншаму (разм.).

    • С. сваю чаргу на машыну суседу.
    • С. месца ў аўтобусе (вызваліць для іншага).
    • Не саступім ворагу зямлі роднай (не здадзім).
  3. Перастаць супраціўляцца, пярэчыць; пайсці на ўступкі (разм.).

    • Ён жа малы, трэба яму с.
  4. Аказацца горшым у якіх-н. адносінах пры параўнанні з кім-, чым-н.

    • У ведах па геаграфіі ён не саступіць нікому.
  5. Пры продажы аддаць танней вызначанай цаны.

    • Каб саступіла трохі, то можна купіць і больш яблыкаў.

|| незак. саступаць, ✂.

састыкавацца, ✂; зак.

Тое, што і стыкавацца.

|| незак. састыкоўвацца, ✂.

састыкаваць, ✂; зак.

Тое, што і стыкаваць.

|| незак. састыкоўваць, ✂.

|| наз. састыкоўка, ✂ і састыкоўванне, ✂.

|| прым. састыковачны, ✂.

сасуд, ✂, м.

Трубчасты орган (у целе чалавека, жывёлы, у раслінных арганізмах), па якім цячэ вадкае рэчыва.

  • Крывяносныя сасуды.
  • Сасуды раслін.

|| памянш. сасудзік, ✂.

сасуда...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да сасудаў, напр. сасудазвужальны, сасудападобны, сасударасшыральны, сасударухальны.

сасудзісты, ✂.

Які складаецца з сасудаў, мае адносіны да іх.

  • Сасудзістая тканка вока.