саступіць, ; зак.

  1. Пакінуўшы якое-н. месца, перайсці на іншае.

    • С. на тратуар.
    • С. з ганка (спусціцца).
  2. што і чаго. Добраахвотна адмовіцца ад каго-, чаго-н., перадаўшы каму-н. іншаму (разм.).

    • С. сваю чаргу на машыну суседу.
    • С. месца ў аўтобусе (вызваліць для іншага).
    • Не саступім ворагу зямлі роднай (не здадзім).
  3. Перастаць супраціўляцца, пярэчыць; пайсці на ўступкі (разм.).

    • Ён жа малы, трэба яму с.
  4. Аказацца горшым у якіх-н. адносінах пры параўнанні з кім-, чым-н.

    • У ведах па геаграфіі ён не саступіць нікому.
  5. Пры продажы аддаць танней вызначанай цаны.

    • Каб саступіла трохі, то можна купіць і больш яблыкаў.

|| незак. саступаць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)