Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саснаваць, ✂; зак. (разм.).

  1. Зрасходаваць пры снаванні.

    • С. пражу.
  2. Сплесці (пра павуціну).

сасняк, ✂, м., зб.

Сасновы лес.

сасок, ✂, м.

Знешняя частка малочнай залозы млекакормячых і чалавека ў выглядзе шышачкі, з якой дзіцяня ссе малако.

|| памянш. сасочак, ✂.

|| прым. сасковы, ✂.

сасоннік, ✂, м.

Сасновы лес.

  • Адвеку тут стаяла сцяна густога, цяністага сасонніку.

саставіцель, ✂, м. (спец.).

Спецыяліст па састаўленню, фарміраванню паяздоў.

|| прым. саставіцельскі, ✂.

саставіць, ✂; зак.

  1. Паставіць побач або ў адно месца.

    • С. снапы ў мэндлікі.
    • С. сталы ў адзін рад.
  2. Атрымаць што-н. цэлае, злучыўшы асобныя часткі.

    • С. цягнік.
    • С. лякарства (перамяшаўшы кампаненты).
  3. Зняць што-н. зверху.

    • С. вазоны з акна на падлогу.

|| незак. састаўляць, ✂.

|| наз. састаўленне, ✂.

састарэлы, ✂.

  1. Які стаў стары.

    • С., хваравіты чалавек.
    • Дом для састарэлых (наз.).
  2. перан. Які перастаў быць сучасным; устарэлы.

    • С. метад.
    • Састарэлае адзенне (нямоднае).

|| наз. састарэласць, ✂.

састарэцца, ✂; зак.

Тое, што і састарэць.

састаўны, ✂.

  1. Які складаецца з некалькіх частак, элементаў.

    • Састаўная лесвіца.
  2. Які з’яўляецца часткай чаго-н., уваходзіць у склад чаго-н.

    • Састаўная частка лякарства.

састоены, ✂.

Які пасля стаяння даў асадак.

  • С. раствор.