Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закаркавацца, ✂; зак.

Заткнуцца, закупорыцца.

  • Бутэлька добра закаркавалася.

|| незак. закаркоўвацца, ✂.

закаркаваць, ✂; зак.

Заткнуць коркам (бутэльку і пад.).

|| незак. закаркоўваць, ✂.

|| наз. закаркоўванне, ✂ і закаркоўка, ✂.

закарковачны, ✂.

Прызначаны для закаркоўвання.

  • Закарковачная машына.

закарміць, ✂; зак.

Празмерным кармленнем адбіць ахвоту да яды або залішне насыціць.

  • З. дзіця.

|| незак. закормліваць, ✂.

закарузлы, ✂.

  1. Агрубелы, шурпаты.

    • Закарузлыя рукі.
  2. перан. Адсталы, закаснелы.

    • Закарузлая душа.

|| наз. закарузласць, ✂.

закарузнуць, ✂; зак.

Стаць закарузлым.

  • Рукі закарузлі.
  • З. у сваіх звычках.

закарцець, ✂; безас.; зак. (разм.).

Моцна захацецца.

  • Мне закарцела купіць лыжы.

закарчанелы, ✂ (разм.).

Вельмі азяблы, здранцвелы ад холаду.

  • Закарчанелыя рукі.

|| наз. закарчанеласць, ✂.

закарэлы, ✂.

  1. Які засох, ператварыўся ў корку.

    • Закарэлая гразь.
  2. Пакрыты засохлай граззю, кроўю і пад., карэлы.

    • З. бінт.

закарэць, ✂; зак.

  1. Засохнуць, ператварыцца ў корку.

    • Кроў закарэла.
  2. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.

    • Рукі закарэлі ад гразі.

|| незак. закарваць, ✂.